Драма складалася зь пяці актаў, але захаваліся толькі два першыя акты. Захаваныя І і ІІ акты былі апублікаваны пасьмяротна сынам паэта Уладзіславам Міцкевічам у: «Drames polonaіs», Parіs 1867 і «Melanges posthumes», Parіs 1872. польскі вершаваны пераклад аўтарства Аўгуста Алізароўскага ўпершыню быў прадстаўлены ў Кракаве1 студзеня1872. Сярод празаічных перакладнікаў драмы на польскую мову: Пётар Хмялёўскі, Юзэф Каленбах, Ян Каспровіч і Артур Гурскі.
У драме прадстаўлены эпізод Барскай канфэдэрацыі з 1772 году: захоп Вавэля атрадам канфэдэратаў пад камандаваньнем францускагапалкоўніка Клёда Габрыеля дэ Шуазі. Таксама Міцкевіч свабодна ўводзіць у дзеяньне драмы вобразы Казімера Пуласкага і ксяндза Марка Яндаловіча. Сюжэт гэтай драмы точыцца вакол інтрыгі двух пэрсанажаў: ваяводы (спрыяў канфэдэрам канфэдэратаў) і яго дачкі — графіні, якая была каханьнем юнацтва Пуласкага.
Бібліяграфія
Zofia Stefanowska, Konfederaci barscy, Les confédérés de Bar, w: Literatura Polska, przegląd encyklopedyczny, Warszawa 1984, t. I, s. 466.