Ваганьні

Адрозьненьне ваганьня ад хвалі.

Вага́ньні — працэс, цягам якога сыстэма пэрыядычна праходзіць праз аднолькавае мноства станаў. Гэтае мноства станаў называюць фазамі.

Функцыя стану сыстэмы, якая вагаецца, зьяўляецца пэрыядычнай. Справядліва і адваротнае: калі функцыя стану сыстэмы ў пэўным працэсе зьяўляецца пэрыядычнай (гэта значыць, што існуе такі прамежак часу T, што f(t + T) = f(t)), то гэты працэс зьяўляецца ваганьнем.

Адрэзак часу T, празь які паўтараюцца фазы ваганьняў, называюць пэрыядам ваганьняў. Велічыня, адваротная да T, называецца частасьцю ваганьняў:

Частасьць ваганьняў паказвае, колькі поўных ваганьняў адбываецца за адзінку часу.

Найпрасьцейшым відам ваганьняў зьяўляюцца гарманічныя ваганьні. Любы іншы від ваганьняў можна прадставіць сумаю гарманічных ваганьняў (глядзіце шэраг Фур’е).

Вонкавыя спасылкі

Ваганьнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў