Волава
| |||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сінявата-шэры мэтал | |||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Волава, Pb, 82 | ||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | мэтал | ||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 4, 5, p | ||||||||||||||
Адносная атамная маса | 207,19 г·моль−1 | ||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Xe] 6s2 6p2 5d10 4f14 | ||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2, 8, 18, 32, 18, 4 | ||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||
Фаза | цьвёрдае цела | ||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 11,342 г·см−3 | ||||||||||||||
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. | 10,66 г·см−3 | ||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 327,502 °C | ||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 1740 °C | ||||||||||||||
Удзельная цеплыня плаўленьня | 4,778 кДж·моль−1 | ||||||||||||||
Удзельная цеплыня выпарваньня | 179,5 кДж·моль−1 | ||||||||||||||
Цеплаёмістасьць | (25 °C) 26,65 Дж·моль−1·K−1 | ||||||||||||||
Насычаная пара | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Структура крышталічнай краты | face-centered cubic | ||||||||||||||
Магнэтызм | дыямагнетык | ||||||||||||||
Электрычны супор | 206,5Ω·м | ||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 35,5 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||
Каэф. цеплавога расшырэньня | (25 °C) 28,3 мкм·м−1·K−1 | ||||||||||||||
Хуткасьць гуку | 1190 м/с | ||||||||||||||
Модуль Юнга | 16 ГПа | ||||||||||||||
Модуль зруху | 5,5-8 ГПа | ||||||||||||||
Модуль пругкасьці | 14-18 ГПа | ||||||||||||||
Каэфіцыент Пуасона | 0,45 | ||||||||||||||
Цьвёрдасьць Моаса | 1,5 | ||||||||||||||
Цьвёрдасьць Брынэля | 5,0 МПа | ||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||
Ступені затляненьня | 4, 3, 2, 1 | ||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 1,87 | ||||||||||||||
Энэргіі іянізацыі | 1-я: 715,6 кДж·моль−1 | ||||||||||||||
2-я: 1450,5 кДж·моль−1 | |||||||||||||||
3-я: 3081,5 кДж·моль−1 | |||||||||||||||
Атамны радыюс | 175 пм | ||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 146±5 пм | ||||||||||||||
Радыюс Ван дэр Ваальса | 202 пм | ||||||||||||||
Во́лава[1][2] (сьвіне́ц[3]; лац. plumbum) — мяккі і падатлівы, сінявата-шэры мэтал.
Хімічны элемэнт IV групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 82. Хімічны знак — Pb. Элемэнт мае блакітнаваты-белы колер, але пры кантакце з паветрам у працэсе акісьленьня неўзабаве зьмяняе колер на шэраваты. Волава мае бліскучы срэбраны бляск, пры пераходу ў вадкі стан пры плаўленьні. Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, зьяўляецца матэрыялам пры стварэньні волава-кісьлявых акумулятараў, куляў і стрэлаў, прыпою, лёгкаплаўкіх сплаваў, а таксама радыяцыйных экранаў. Волава мае самы высокі атамны нумар з ўсіх стабільных элемэнтаў, хоць элемэнт бісмут мае адзіны ізатоп з пэрыядам паўраспаду, які ацэньваецца такім доўгім, што можа лічыцца стабільным.
Трапленьне волава ў арганізм чалавека і жывёлаў прыводзіць да пашкоджаньня нэрвовай сыстэмы і выклікае засмучэньне мозгу. Празьмернае утрыманьне волава выклікае таксама захворваньні крыві ў сысуноў. Волава, як і ртуць, зьяўляецца нэўратаксінам, які назапашваецца ў мяккіх тканінках і костках.
Прыродныя крыніцы
35-е месца сярод элемэнтаў па распаўсюджанасьці ў зямной кары. Самароднае волава трапляецца рэдка. Часьцей — у выглядзе сульфіду PbS (галеніт). Найбуйнейшыя радовішчы ў сьвеце знаходзяцца ў Кітаі (у 2004 годзе здабыта 950 000 тон), Аўстраліі (642 000 тон), ЗША (445 000 тон), Пэру (306 200 тон), Мэксыцы (118 500 тон), Канадзе (76 700 тон). У Эўропе вядучымі здабытчыкамі волава зьяўляюцца Ірляндыя (65 900 тон у 2004 годзе, сёмае месца ў сьвеце), Польшча (38 000 тон, дзевятае месца ў сьвеце) і Швэцыя (33 900 тон, адзінаццатае месца ў сьвеце па стане на 2004 год). Радовішчы волава маюцца і ў шэрагу іншых краінаў, напрыклад у Нямеччыне, Казахстане, Расеі.
Прымяненьне
Асноўная маса волава ідзе на выраб пласьцін для акумулятараў. Прымяняецца як матэрыял для рэакцыйных сасудаў і камэр. Абарончыя канструкцыі і пакрыцьці пры рабоце з радыяактыўнымі матэрыяламі і іянізуючым выпраменьваньнем.
Шматлікія сплавы волава — тыпаграфскія, прыпоі, бабіты, сплавы для вырабу куляў і дроту. Мэдычныя прэпараты.
Ізатопы
Ізатоп | NH | t1/2 | ZM | ZE МэВ | ZP |
---|---|---|---|---|---|
202Pb | 5,2*104 год | K-захоп | 0,046 | ||
203Pb | 2,16 дзён | K-захоп гама |
0,974 0,279 |
||
204Pb | 1,4 % | стабільны | |||
205Pb | 1,5*107 год | K-захоп | 0,060 | ||
206Pb | 24,1 % | стабільны | |||
207Pb | 22,1 % | стабільны | |||
208Pb | 52,4 % | стабільны | |||
209Pb | β- | 0,637 | |||
210Pb | 22,3 гады | β- | 0,0631[4] | Bi-210 | |
211Pb | β- | 1,39 | |||
212Pb | β- | 0,586 | |||
214Pb | β- | 0,980 |
Крыніцы
- ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. 39. волава н. — свинец // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
- ^ Васіль Вяршук, Часлаў Родзевіч, Аляксандар Круталевіч, Язэп Сушчынскі. 5. свинец — волава // Слоўнік хэмічнае тэрмінолёгіі. — Менск: Інбелкульт, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ 16. свинец — сьвінец // Ваенны руска-беларускі слоўнік / рэд. Язэп Мацюкевіч, старш.кам. Кобленц. — Менск: Інстытут мовазнаўства, 1933. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ K. Takahashi, R. N. Boyd, G. J. Mathews and K. Yokoi [1] = Bound-state beta decay of highly ionized atoms // Physical Review C. — 1987. — Vol. 36. — № 4. — ISSN 0556-2813.
Літаратура
- Моисеев А. А., Иванов В. И. Даведнік па дазіметрыі і радыяцыйнай гігіене. = Справочник по дозиметрии и радиационной гигиене. — 4-е. — М.: Энергоатомиздат, 1990. — С. 21. — 15 000 ас. — ISBN 5-283-03031-8
- Ізатопы: уласьцівасьці, атрыманьне, прымяненьне = Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — М.: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 637. — ISBN 5-9221-0534-X
- А. П. Бабичев, Н. А. Бабушкина, А. М. Братковский и др. Фізычныя велічыні: Даведнік = Физические величины: Справочник / Под ред. И. С. Григорьева, Е. З. Мейлихова. — М.: Энергоатомиздат, 1991. — 1232 с. — 50 000 ас. — ISBN 5-283-04013-5
Вонкавыя спасылкі
Волава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў Дз. І. Мендзялеева
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | ||||||||||||||||
1 | H | He | |||||||||||||||||||||||||||||||
2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | |||||||||||||||||||||||||
3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | |||||||||||||||||||||||||
4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | |||||||||||||||
5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | |||||||||||||||
6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn | |
7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Nh | Fl | Mc | Lv | Ts | Og | |
|