Сканд[1] (па-лацінску: Scandium), Sc — хімічны элемэнт III групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 21. Мяккі серабрыста-белы пераходны мэтал. У 1871 годзе Дзьмітры Мендзялееў прадказаў існаваньне сканду з хімічнымі ўласьцівасьцямі бору і назваў яго экабор (Eb)[2]. Упершыню вылучыў сканд у 1879 годзе швэдзкі навуковец Лярс Нільсан (Lars Fredrik Nilson) і назваў яго ад лацінскага «Scandia» ў гонар Скандынавіі. 31-е месца сярод іншых элемэнтаў па распаўсюджанасьці ў зямной кары (0,0026% паводле масы)[3]. Найбольш багаты скандам мінэрал тартвэйтыт. Радовішчы — у Нарвэгіі і на Мадагаскары.
Прымяняецца ў электроніцы (каляровыя тэлевізары, флюарэсцэнтныя ды энэргазьберагальныя лямпы, элемэнты памяці), для вытворчасьці шкла. У сьвеце штогод вытвараецца ўсяго 50 кіляграмаў сканду[4]. Няма дакладных зьвестак, колькі сканду маецца ў зямной паверхні.