Вікіманія

Вікіманія (па-ангельску: Wikimania) — штогадовая міжнародная канфэрэнцыя фонду Вікімэдыя. Зьяўляючыся адначасова навуковай канфэрэнцыяй і сацыяльнай падзеяй, Вікіманія зьбірае разам удзельнікаў розных праектаў фонду Вікімэдыя для абмену ідэямі, пабудовы новых партнэрстваў, дакладаў аб дасьледаваньнях і выніках праектаў. Яна таксама падае магчымасьць для «вікімэдыйцаў» (Wikimedians) сустрэцца з аднадумцамі для абмеркаваньня пытаньняў, зьвязаных зь бясплатным і адкрытым (open source) праграмным забесьпячэньнем, ініцыятывамі, накіраванымі на вольнае распаўсюджваньне ведаў і вікі-праектаў ва ўсім сьвеце.
Вікіманія па гадах
Канфэрэнцыя | Дата | Месца | Кантынэнт | Удзельнікі |
---|---|---|---|---|
Вікіманія-2005 | 5—7 жніўня 2005 | ![]() |
Эўропа | 380[1] |
Вікіманія-2006 | 4—6 жніўня 2006 | ![]() |
Паўночная Амэрыка | 400[2] |
Вікіманія-2007 | 3—5 жніўня 2007 | ![]() |
Азія | 440 |
Вікіманія-2008 | 17—19 ліпеня 2008 | ![]() |
Афрыка | 625 |
Вікіманія-2009 | 26—28 жніўня 2009 | ![]() |
Паўднёвая Амэрыка | 559[3] |
Вікіманія-2010 | 9—11 ліпеня 2010 | ![]() |
Эўропа | каля 500[4] |
Вікіманія-2011 | 5—7 жніўня 2011 | ![]() |
Азія | 720 |
Вікіманія-2012 | 10—14 ліпеня 2012 | ![]() |
Паўночная Амэрыка | 1400 |
Вікіманія-2013 | 7—11 жніўня 2013 | ![]() |
Азія | 700 |
Вікіманія-2014 | 6—10 жніўня 2014 | ![]() |
Эўропа | 1762[5] |
Вікіманія-2015 | 15—19 жніўня 2015 | ![]() |
Паўночная Амэрыка |
Гісторыя

Вікіманія-2008 праходзіла 17—19 ліпеня 2008 году ў новай Бібліятэцы Александрыі(en) ў Эгіпце. У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел больш за 600 удзельнікаў.
Вікіманія-2010 праходзіла 9—11 ліпеня 2010 году ў Польскай балтыйскай філярмоніі.
Вікіманія-2014 праходзіла 2014 году ў Барбікан-цэнтры.