WikiScanner (бел. ВікіСканэр) — вікі-прылада адсочваньня ананімных правак старонак Вікіпэдыі. WikiScanner дазваляе выявіць праўкі, якія перасьледуюць прыватныя мэты. Праграму распрацаваў амэрыканскі студэнт з інстытуту Санта-Фэ Вірджыл Грыфіт[1]. Нямецкі разьдзел Вікіпэдыі мае асобную старонку для найболей вядомых ашуканскіх правак[2].