Геадэзія
Геадэзія | |
Навука | |
Зьвесткі | |
---|---|
Падкляса ад | навукі пра Зямлю |
Тэма | 21679 |
Вывучаецца ў | Geodesy and Geoinformation[d] і Geodesy and Geoinformatics[d] |
Прадмет вывучэньня | Парамэтры Зямлі |
Гісторыя | history of geodesy[d] |
Геадэзія ў Вікісховішчы |
Геадэ́зія — навука аб вызначэньні памераў, формы і гравітацыйнага поля Зямлі, вымярэньні аб’ектаў мясцовасьці з мэтай стварэньня мапаў і плянаў, правядзеньня праектна-пошукавых дасьледаваньняў.
Геадэзія зьявілася за некалькі тысячагодзьдзяў да н. э. Прасьцейшыя геадэзічныя вымярэньні праводзіліся ў Бабілёне, Асырыі, Эгіпце, Грэцыі і інш.
З XVIII ст. праводзяцца градусныя вымярэньні формы і памеру Зямлі[1]. У XIX ст на Беларусі геадэзічныя работы праводзілі М. Глушневіч, І. Ходзька. Начальнік трыянгуляцыі заходніх тэрыторыяў Расеі Ёсіф Жылінскі кіраваў вымярэньнем дугі паралелі 52° паўночнай шыраты.
Разьдзелы геадэзіі
- Вышэйшая геадэзія — вывучае гравітацыйнае поле Зямлі і яе форму, тэорыю і мэтады пабудовы апорнай геадэзічнай сеткі.
- Інжынэрная геадэзія — вывучае комплекс работ, якія выконваюцца пры праектаваньні, будаўніцтве і эксплюатацыі збудавантняў рознага прызначэнтня.
- Тапаграфія — арганізацыя і тэхналёгія вымярэньняў на мясцовасьці з мэтай стварэньня плянаў і мап.
- Касьмічная геадэзія — вывучае форму Зямлі і мэтады вызначэньня геаграфічных каардынатаў геадэзічных пунктаў на падставе назіраньняў з дапамогай штучных спадарожнікаў.
- Уласна геадэзія, якая распрацоўвае спосабы і мэтады вымярэньняў, выкарыстоўваемых ў інжынэрнай справе.
Глядзіце таксама
Крыніцы
- ^ Жмойдзяк Р. А. Геадэзія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
Літаратура
- Жмойдзяк Р. А. Геадэзія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
Вонкавыя спасылкі
Шаблён:Portal-geodesy
- Геодезия(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыкляпэдыя
Гэта — накід артыкула па геадэзіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |