Дружкоўка
Дружкоўка лац. Družkoŭka | |||||
укр. Дружківка | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 18 стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1938 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Галава: | Валеры Гнатэнка | ||||
Плошча: | 34 км² | ||||
Вышыня: | 77 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 59 596 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1752,82 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 6267 | ||||
Паштовыя індэксы: | 84200—84290 | ||||
КОАТУУ: | 1411700000 | ||||
Нумарны знак: | AH, КН / 05 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°37′13″ пн. ш. 37°31′40″ у. д. / 48.62028° пн. ш. 37.52778° у. д.Каардынаты: 48°37′13″ пн. ш. 37°31′40″ у. д. / 48.62028° пн. ш. 37.52778° у. д. | ||||
Дружкоўка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Дружкоўская меская рада |
Дружкоўка (па-ўкраінску: Дружківка) — места абласнога падпарадкаваньня на поўначы Данецкае вобласьці, Украіна. Уваходзіць ў Краматорскую ваколіцу.
Разьмяшчэньне
Разьмешчанае каля рэчкі Крывы Тарэц, што праз Скарбовы Тарэц цячэ ў Северскі Данец. Паводле аднаго паданьня на месцы зьліцьця гэтых рэчак была вежа, што дала назву месту.
Гісторыя
Перша згадка пра Дружкоўку датуецца 1781 годам («Ведамасьці пра землі Кацярынаслаўскага намесьніцтва»). Паводле паданьня, заснавальнікам места быў казак Дружка, які заснаваў пост на месцы места.
Расея, УССР-СССР
Гэта было дзесьці ў першай палове 17 стагодзьдзя. Места пераходзіла часта ад Расеі да Турэччыны. Пасьля ў 18 стагодзьдзі канчаткова далучана да Расеі. У 1918 годзе места было далучана да УССР, а 1922 годзе да СССР. У часы СССР Дружкоўка стала прамысловым вузлом. Былі пабудаваныя жалезаварны завод, машынабудаўнічы завод. У 1938 годзе Дружкоўка стала местам.
Украіна
12 верасьня 2008 року напярэдадні Дня места быў адкрыты помнік казаку каля мескае рады. Увесну 2014 Дружкоўка была захоплена ДНР пад час Расейска-ўкраінскае вайны. Так, 12 красавіка 2014 году ДНР захапіла раённы выканаўчы камітэт у Дружкоўцы[2][3]. 10 траўня 2014 году каля Дружкоўкі быў забіты сьвяшчэньнік Павал Жучэнка[4]. У той жа час, у адрозьненьне ад суседніх местаў Славянску, Краматорску, Дружкоўка не была месцам баёў[5].
6 ліпеня 2014 року место было звольненае ад расейцаў. З восені 2014 року ў месьце знаходзіцца дэсантная брыгада ўкраінскага войска.
Сучасная Дружкоўка
Адміністрацыйны падзел
Дружкоўскай мескай радзе падпарадкоўваецца некалькі паселішчаў[6]:
Насельніцтва
Насельніцтва места— 64 557 чалавек (2001). Разам з паселішчамі падпарадкаванымі мескае радзе жыве — 74 901 чалавек.
Паводле перапісу 2001 году ў месьце жыло 64 641 асобы, зь іх 28,36% вызначылі родную мову украінскую, 70,27% — расейскую, 0,46% — армянскуя і грэцкую, 0,10% — беларускую, 0,03% — малдаўскую мовы[7]
Народны склад насельніцтва паводле перапісу 2001 року[8]
Колькасьць | Частка, % | |
украінцы | 48 302 | 64,4 |
расейцы | 24 122 | 32,2 |
армяне | 612 | 0,8 |
беларусы | 490 | 0,7 |
татары | 216 | 0,3 |
Крыніцы
- ^ Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2013 року, Київ-2013 (pdf)
- ^ http://www.rbc.ua/rus/news/accidents/v-druzhkovke-donetskoy-obl-prorossiyskie-aktivisty-zahvatili-12042014160600
- ^ Молния: В Дружковке захвачена администрация
- ^ Генпрокуратура розслідує вбивство сім'ї і священика на Сході. BBC Україна. 10.05.2014.
- ^ Как Дружковка не стала вторым Славянском
- ^ Донецька область, м Дружківка(недаступная спасылка). Склад адміністративно-територіальної одиниці // Офіційний веб-сайт Верховної Ради України
- ^ Розподіл населення за рідною мовою на ukrcensus.gov.ua
- ^ Національний склад та рідна мова населення Донецької області. Розподіл постійного населення за найбільш численними національностями та рідною мовою по міськрадах та районах.
Вонкавыя спасылкі
Дружкоўка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў