Жырандоля

Жырандо́ля[1], таксама жырандо́ль[2] (па-француску: girandole) — падвесная столевая сьвяцільня[3], прызначаная для стварэньня бесьценевага асьвятленьня (у адрозьненьне ад кропкавай крыніцы) памяшканьняў. Памеры жырандолі (адлегласьць паміж асобнымі кропкавымі крыніцамі) і колькасьць кропкавых крыніц сьвятла ў ёй вызначаюць раўнамернасьць асьвятленьня памяшканьня. Першапачаткова ў якасьці крыніцы сьвятла выкарыстоўваліся сьвечкі — адсюль і назва жырандолі (франц. girandole[4]), сёньня часьцей за ўсё можна сустрэць лямпы накальваньня і люмінэсцэнтныя лямпы.
Крыніцы сьвятла

У якасьці крыніц сьвятла канструкцыяй люстры могуць выкарыстоўвацца:
- лямпы напальваньня;
- галягенавыя лямпы;
- люмінэсцэнтныя лямпы
- сьвятлодыёды.
Функцыі
- асьвятленьне;
- утылітарныя мэты;
- эстэтыка й дэкарацыя.
Крыніцы
- ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с.
- ^ Chandelier // Пашкевіч В. Ангельска-беларускі слоўнік = English-Belarusian Dictionary: каля 30 000 словаў / Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. ISBN ISBN 985-6783-15-1.
- ^ Булыка 1999. С. 733.
- ^ Булыка 1999. С. 495.
Літаратура
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / Аляксандар Булыка. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1999. — Т. 1. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2