Задарскі ўнівэрсытэт

Задарскі ўнівэрсытэт
Svečilište u Zadru
Выява лягатыпу
Лягатып
Заснаваны 1396
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][3] і European University for Smart Urban Coastal Sustainability[d]
Вэб-сайт unizd.hr

Задарскі ўнівэрсытэт (па-харвацку: Sveučilište u Zadru, па-лацінску: Universitas Studiorum Jadertina) — унівэрсытэт у харвацкім горадзе Задар. Першы ўнівэрсытэт заснаваны ў 1396 годзе, сучасны — у 2003 годзе.

Гісторыя

Згодна з асобнымі крыніцамі, у 1396 годзе дамініканцы заснавалі ў Задары вышэйшую багаслоўска-філязофскую школу тыпу агульных дасьледваньняў. У 1553 годзе гэта ўстанова стала называцца ўнівэрсытэт Джадзерціну і нават атрымала права прысуджаць навуковыя ступені. У 1806—1807 гадах, пры Напалеоне, вышэйшая школа дэградавала да ліцэя.

У 1955 годзе тут быў заснаваны філязофскі — першы харвацкі ўнівэрсытэцкі інстытут, які знаходзіўся за межамі Загрэбу. 4 ліпеня 2002 году харвацкі парлямэнт прыняў пастанову аб заснаваньні ўнівэрсытэту. 25 сакавіка 2003 году адбылося першае пасяджэньня ўнівэрсытэцкай рады, на якім быў зацьверджаны статут гэтай ВНУ.

Структура

Унівэрсытэт Задарму складаецца з 21 дэпартамэнту (аддзела):

  • Дэпартамэнт англістыкі
  • Дэпартамэнт археалёгіі
  • Дэпартамэнт бібліятэказнаўства
  • Дэпартамэнт антрапалёгіі і сацыяльна-культурнай антрапалёгіі
  • Дэпартамэнт франкараманістыкі
  • Дэпартамэнт геаграфіі
  • Дэпартамэнт германістыкі
  • Дэпартамэнт гісторыі
  • Дэпартамэнт інфармацыі і камунікацыйных навук
  • Дэпартамэнт італьяністыкі
  • Дэпартамэнт клясычнай філялёгіі
  • Дэпартамэнт харватыстыкі і славістыкі
  • Дэпартамэнт гісторыі мастацтваў
  • Дэпартамэнт лінгвістыкі
  • Дэпартамэнт марскіх справаў
  • Дэпартамэнт міжземнаморскай аквакультуры
  • Дэпартамэнт пэдагогікі
  • Дэпартамэнт філязофіі
  • Дэпартамэнт псыхалёгіі
  • Дэпартамэнт адукацыі і пачатковай адукацыі
  • Дэпартамэнт сацыялёгіі
  • Дэпартамэнт эканомікі

Літаратура

  • Cepulo, Dalibor: «Legal Education in Croatia from Medieval Times to 1918: Institutions, Courses of Study, Transfers», in: Pokrovac, Zoran (Hrsg.): «Juristenausbildung in Osteuropa bis zum Ersten Weltkrieg», Rechtskulturen des modernen Osteuropa, Bd. 3, Vittorio Klostermann, 2007, ISBN 978-3-465-04037-8, S. 95, Fn. 32
  • Ridder-Symoens, Hilde de (Hrsg.): A History of the University in Europe. Bd. 1: Universities in the Middle Ages, Cambridge University Press, 1992 г., ISBN 0-521-36105-2, S. 62-65, S. 80-89.

Вонкавыя спасылкі