«Культу́ра» — беларускамоўная дзяржаўная поўнакаляровая газэта, заснаваная ў кастрычніку 1991 году. Выходзіць на 16 і 24 палосах. Зьмяшчае артыкулы аб выяўленчым мастацтве, кіно, літаратуры, музыцы, тэатры і тэлебачаньні, па дойлідзтве, гісторыі, фальклёры і этнаграфіі. У траўні 1993 — лютым 1997 выдавала штомесячны літаратурна-філязофскі сшытак, у тым ліку з творамі па культуралёгіі[1]. Зь 2002 г. разам зь беларускамоўным часопісам «Мастацтва» ўваходзіць у рэдакцыйна-выдавецкую ўстанову «Культура і мастацтва». На сваю 20-ю гадавіну існаваньня, 14 кастрычніка 2011 г., выданьне мела 18 супрацоўнікаў[2].