Леанід Ільліч Брэжнеў (19 сьнежня 1906 (1 студзеня 1907), г. Каменскае, Екацярынаслаўская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Днепрадзяржынск, Днепрапятроўская вобласьць, Украіна — 10 лістапада 1982, Масква, СССР) — кіраўнік савецкай дзяржавы ў 1964—1982 гадох. Першы Сакратар ЦК КПСС з 1964 (з 1966 Генэральны Сакратар) і Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР у 1960—1964 і 1977—1982. Чатырохразовы Герой Савецкага Саюзу, Герой Сацыялістычнай Працы.
Пад імем Л. І. Брэжнева апублікаваная трылёгіяМалая Зямля, Адраджэньне і Цаліна. Ленінская прэмія па літаратуры (1980).