Ляваль (па-француску: Laval) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў паўднёва-заходняй правінцыі Квэбэк, на поўначы ад Манрэалю. Ляваль зьяўляецца цэнтрам аднайменнага рэгіёну правінцыі. Гэта самае вялікае прадмесьце Манрэаля, трэці паводле велічыні муніцыпалітэт у правінцыі Квэбэк, і трынаццаты паводле велічыні горад у Канадзе з насельніцтвам у 401 553 чалавекі ў 2011 годзе[2].
Гісторыя
Першымі эўрапейскімі пасяленцамі былі езуіты ў 1636 годзе, дзе яны атрымалі маноры. Сельскай гаспадаркай на тэрыторыі сучаснага гораду пачалі займацца ў 1670 годзе. У 1675 годзе кантроль над тэрыторыяй атрымаў Франсуа дэ Манмарансі-Ляваль.
Эканоміка
Разнастайнасьць эканомікі Лявалю засяроджаная вакол тэхналёгіяў, фармацэўтычнай прамысловасьці й розьнічнага гандлю. У горадзе маюцца шмат фармацэўтычных лябараторыяў. Ляваль мае чатыры розныя прамысловыя паркі[3].