Ляс-Пальмас

Ляс-Пальмас
гішп. Las Palmas
Ляс-Пальмас
Герб Ляс-Пальмасу Сьцяг Ляс-Пальмасу
Дата заснаваньня: 1833
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Канарскія астравы
Правінцыя: Ляс-Пальмас
Кіраўнік: Augusto Hidalgo[d]
Плошча: 100,55 км²
Вышыня: 8 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 383 308 чал.
шчыльнасьць: 3812,11 чал./км²
Часавы пас: UTC+0
летні час: UTC+1
Тэлефонны код: 928
Паштовы індэкс: 35001–35020
Нумарны знак: GC
Геаграфічныя каардынаты: 28°7′38″ пн. ш. 15°25′53″ з. д. / 28.12722° пн. ш. 15.43139° з. д. / 28.12722; -15.43139Каардынаты: 28°7′38″ пн. ш. 15°25′53″ з. д. / 28.12722° пн. ш. 15.43139° з. д. / 28.12722; -15.43139
Ляс-Пальмас на мапе Канарскіх астравоў
Ляс-Пальмас
Ляс-Пальмас
Ляс-Пальмас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.laspalmasgc.es/

Ляс-Па́льмас (па-гішпанску: Las Palmas) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Канарскія астравы й разам з горадам Тэнэрыфэ, зьяўляецца сталіцай гэтай супольнасьці. Амаль палова (45,9 %) насельніцтва на вострава Гран-Канарыя, на якім месьціцца горад, і 18,35 % ад усіх жыхароў астравоў жывуць у гэтым горадзе. Ляс-Пальмас зьяўляецца найбуйнейшым горадам Эўрапейскага Зьвязу, які ляжаць па-за межамі эўрапейскага кантынэнту. Ён разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы гішпанскага вострава Гран-Канарыі, прыкладна за 150 кілямэтраў ад узьбярэжжа паўночна-заходняй Афрыкі ў Атлянтычным акіяне.

Гісторыя

Горад быў заснаваны 24 чэрвеня 1478 году Хуанам Рэхонам і войскамі Кастыліі пасьля перамогі над гуанчамі, карэнным насельніцтвам Канарскіх астравоў. У 1492 годзе Хрыстафор Калюмб зрабіў прыпынак у Ляс-Пальмасе перад сваім першым плаваньнем у Амэрыку. На зваротным шляху ў Гішпанію ён таксама спыняўся ў горадзе. Сёньня ў ягоны гонар названы музэй у гарадзкім квартале Вэгета.

У 1595 годзе, на востраў было некалькі нападаў з боку ангельскіх карсараў, як то Джона Гоўкінса і Фрэнсіса Дрэйка. Аднак Ляс-Пальмас ня быў узяты. Горад выстаяў і пад націскам галяндзкага мараплаўцы П’ера ван дэр Доеса ў 1599 годзе. 28 чэрвеня 1599 году здарылася вырашальная бітва паміж галяндзкімі й гішпанскімі войскамі, пасьля якой Галяндыя была вымушаная раз і назаўжды забыцца пра прэтэнзіі на Канарскія астравы. У гонар гэтай перамогі быў пабудаваны Сабор Канарскіх астравоў (гішп. Catedral de Canarias), прысьвечаны Сьвятой Ганьне, заступніцы гораду.

Клімат

Ляс-Пальмас мае субтрапічны клімат, зь мяккай і цёплай тэмпэратурай на працягу ўсяго году. Паводле дасьледаваньня, праведзенага Томасам Ўітмарам, аўтарам працаў па кліматалёгіі Сыракускага ўнівэрсытэту ў ЗША, Ляс-Пальмас карыстаецца «найлепшы кліматам у сьвеце»[1].

Халоднае Канарскае цячэньне астуджае горад, пры гэтым адначасова зьніжаючы колькасьць ападкаў, у выніку чаго за год выпадае крыху больш за 100 мм ападкаў. Міжсэзонныя ваганьні дзякуючы ўплыву Азорскага антыцыклёну невялікія.

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі