Лівэрпул (футбольны клюб)
Лівэрпул | ||||||
![]() | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Liverpool Football Club[1] | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 3 чэрвеня 1892 | |||||
Горад | Лівэрпул, Ангельшчына | |||||
Стадыён | Энфілд Умяшчальнасьць: 53 394 | |||||
Прэзыдэнт | Том Ўэрнэр[d] | |||||
Кіраўнік | Fenway Sports Group[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2023—2024 | 3 месца | |||||
| ||||||
![]() liverpoolfc.com (анг.) |
«Лівэрпу́л» (па-ангельску: Liverpool Football Club) — ангельскі футбольны клюб, які базуецца ў Лівэрпулі, графства Ланкашыр. «Лівэрпул» зьяўляецца самым пасьпяховым ангельскім футбольным клюбам на міжнароднай арэне — ён 6 разоў дамагаўся перамогі ў Лізе чэмпіёнаў. 19 разоў выйгравалі чэмпіянат Ангельшчыны (больш толькі «Манчэстэр Юнайтэд» — 20 разоў), таксама ім належыць ангельскі рэкорд па колькасьці выйграных унутраных і эўрапейскіх тытулаў. Хатні стадыён «Лівэрпулу» — Энфілд, які зьмяшчае 54 074 чалавек[2], разьмешчаны за тры мілі ад цэнтру Лівэрпулу.
Зь імем клюбу зьвязаныя дзьве найвялікшыя трагедыі ў эўрапейскім футболе: на стадыёне Эйзэль 29 траўня 1985 году (загінулі 39 гледачоў) і на стадыёне Гілзбара 15 красавіка 1989 году (загінулі 96 чалавек, 766 атрымалі траўмы). Пасьля Эйзэлю ангельскім клюбам забаранілі ўдзел у эўрапейскіх турнірах на пяць гадоў, а «Лівэрпулу» на шэсьць. Гімнам клюбу з 1960-х гадоў зьяўляецца песьня «You’ll Never Walk Alone», назву якой можна ўбачыць на гербе клюбу і на браме Шэнклі, якія вядуць на стадыён Энфілд.
Гісторыя

Футбольны клюб «Лівэрпул» быў заснаваны пасьля спрэчкі наконт арэнднай платы паміж камітэтам кіраваньня іншага лівэрпульскага клюбу «Эвэртан» і Джонам Гоўлдынгам, прэзыдэнтам клюбу і ўладальнікам хатняга стадыёну Энфілд Роўд. 15 сакавіка 1892 году Джон Гоўлдынг сышоў з рады «Эвэртану». Гоўлдынг вырашыў стварыць уласную каманду пасьля таго, як папярэдні арандатар арэны, «Эвэртан», пакінуў яе. Пасьля васьмі гадоў (ад 1884 да 1892), якія «Эвэртан» правёў на стадыёне, яны былі вымушаныя пераехаць на стадыён Гудысан Парк. 3 чэрвеня 1892 году зьявіўся футбольны клюб «Лівэрпул». У выніку ён заснаваў свой клюб «Лівэрпул», які пачаў гуляць на Энфілдзе[3]. Першапачаткова клюб быў названы як «Эвэртан Атлетык» (па-ангельску: Everton F.C. and Athletic Grounds Ltd), аднак футбольная асацыяцыя адмовілася прызнаць і рэгістраваць новую каманду ў якасьці «Эвэртану». У чэрвені 1892 году клюб быў пераназваны ў гонар гораду — «Лівэрпул»[4] і атрымаў афіцыйнае прызнаньне. Ужо праз два гады клюб быў у ангельскай футбольнай лізе. У дэбютным сэзоне каманда атрымала перамогу ў розыгрышу Лігі Ланкашыра і ўвайшла ў Другі дывізіён футбольнае лігі ў пачатку сэзону 1893—1894 гадоў. Пасля фінішу на першым месцы клюб узняўся да Першага дывізіёну, у якім атрымаў перамогу ў 1901 годзе і зноўку у 1906 годзе. Першага фіналу Кубка Ангельшчыны Лівэрпул дасягнуў у 1914 годзе, але саступілі «Бэрнлі»[5].
Клюб здабываў перамогу ў чэмпіянатах Лігі два разы запар у 1922 і 1923 гадах. Наступную перамогу давялося чакаць да сэзону 1946—1947 гадоў, калі клюб выйграў розыгрыш у Першым дывізіёне ў пяты раз пад кіраўніцтвам былога цэнтральнага паўабаронцы «Ўэст Гэм Юнайтэд» і трэнэра Джорджа Кея[6]. «Лівэрпул» зазнаў другую паразу ў фінале Кубка ў 1950 годзе, гуляючы супраць «Арсэналу»[7]. У сэзоне 1953—1954 гадоў каманда вылецела ў другі дывізіён[8]. Неўзабаве пасьля таго, як «Лівэрпул» атрымаў паразу зь лікам 2:1 ад «Ўустэр Сіці», які не ўваходзіў у лігу, у Кубку Ангельшчыны 1958—1959 гадоў, Біл Шэнклі быў прызначаны новым трэнэрам каманды. Пасьля свайго прызначэньня ён адразу звольніў 24 гульца і пераабсталяваў памяшканьне дзеля захоўваньня буцаў на Энфілдзе ў пакой, дзе трэнэры маглі абмяркоўваць стратэгію. Тут Шэнклі і іншыя сябры гэтак званага Бутруму, як то Джо Фэган, Рубэн Бэнэт і Боб Пэйсьлі, пачалі зьмяняць склад каманды[9].

Клюб вярнуўся ў Першы дывізіён у 1962 годзе і выйграў яго ў 1964 годзе, упершыню за 17 гадоў. У 1965 годзе «Лівэрпул» стаў уладальнікам свайго першага Кубка Ангельшчыны. У 1966 годзе клюб яшчэ раз стаў пераможцам ангельскага першынства, але зазнаў паразу ад дортмундзкай «Барусіі» ў фінале Кубка ўладальнікаў кубкаў[10]. У сэзоне 1972—1973 гадоў «Лівэрпул» атрымаў перамогу ў лізе і стаў уладальнікам Кубка УЭФА, а праз год зноў здабыў кубак краіны. Неўзабаве пасьля гэтага Шэнклі сышоў у адстаўку і быў заменены сваім памочнікам Бобам Пэйсьлі[11]. У 1976 годзе, у другі сэзон Пэйсьлі ў якасьці галоўнага трэнэра, клюб яшчэ раз стаў чэмпіёнам краіны і ўладальнікам Кубка УЭФА. У наступным сэзоне клюб захаваў чэмпіёнскі тытул і ўпершыню выйграў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, але ў фінале Кубка Ангельшчыны 1977 году саступіў. «Лівэрпул» захаваў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1978 годзе і вярнуў сабе тытул чэмпіёна Першага дывізіёну ў 1979 годзе[12]. За дзевяць сэзонаў Пэйсьлі ў якасьці галоўнага трэнэра «Лівэрпул» стаў уладальнікам 20 тытулаў, здабыўшы ў тым ліку тры Кубкі эўрапейскіх чэмпіёнаў, Кубак УЭФА, шэсьць тытулаў чэмпіёна краіны і тры Кубкі лігі запар. Адзіным нутраным трафэем, які ня здолеў скарыцца адмыслоўцу, быў Кубак Ангельшчыны[13].

Пэйсьлі сышоў у адстаўку ў 1983 годзе і быў заменены сваім памочнікам Джо Фэганам[14]. «Лівэрпул» тым часам стаў чэмпіёнам краіны, здабыў Кубак лігі і Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў у першым сэзоне новага трэнэра, стаўшы першай ангельскай камандай, якая здабыла тры трафэі цягам сэзону[15]. Каманда зноў прабілася ў фінал Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1985 годзе, дзе змагалася супраць «Ювэнтусу» на стадыёне Эйзэль. Перад пачаткам гульні заўзятары «Лівэрпула» зламалі агароджу, якая падзяляла дзьве групы заўзятараў, і напалі на заўзятараў італьянскага клюбу. Маса людзей абрынула падпорную сьцяну, у выніку чаго загінулі 39 заўзятараў, пераважна італьянцаў. Інцыдэнт стаў вядомы як катастрофа на стадыёне Эйзэль. Матч быў згуляны, не зважаючы на пратэсты з боку прадстаўнікоў абодвух клюбаў. «Лівэрпул» саступіў «Ювэнтусу» зь лікам 1:0. У выніку трагедыі ангельскія клюбы былі адхіленыя ад удзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах цягам пяці гадоў. Сам «Лівэрпул» атрымаў дзесяцігадовую дыскваліфікацыю, якую пазьней скарацілі да шасьці гадоў. Чатырнаццаць заўзятараў «Лівэрпула» былі асуджаныя за ненаўмыснае забойства[16].
Фэган абвесьціў аб сваім сыходзе на пэнсію беспасярэдне перад катастрофай, і Кені Далгліш быў прызначаны гульцом-трэнэрам[17]. За часам ягонага кіраваньня клюб выйграў яшчэ тры чэмпіёнскія тытулы і два Кубкі Ангельшчыны, у тым ліку каманда зрабіла «дубль» у Кубку лігі і Кубку Ангельшчыны ў сэзоне 1985—1986 гадоў. Посьпех «Лівэрпула» быў азмрочаны катастрофай на Гілзбара. То бок у паўфінале кубка краіны супраць «Нотынггэм Форэст» 15 красавіка 1989 году сотні фанатаў «Лівэрпула» былі здушаныя агароджай, якая аддзяляла трыбуны ад пляцоўкі[18]. Дзевяноста чатыры заўзятары загінулі ў той дзень. 95-ы пацярпелы памёр у шпіталі ад атрыманых траўмаў праз чатыры дні, а 96-ы памёр амаль праз чатыры гады, не прыходзячы ў прытомнасьць. 97-й ахвярай стаў Эндру Дэвайн, які памёр у 2021 годзе ад траўмаў, атрыманых у выніку той катастрофы[19][20]. Пасьля катастрофы на Гілзбара быў праведзены ўрадавы агляд бясьпекі стадыёна. Выніковая справаздача праклала шлях да зьмены заканадаўства, якое запатрабавала ад клюбаў вышэйшага дывізіёну мець стадыёны, адсталяваныя месцамі для сядзеньня. Паводле справаздачы галоўнай прычынай катастрофы была перапоўненасьць трыбунаў праз брак кантролю з боку паліцыі[21].
Трафэі
- Чэмпіянат Ангельшчыны: 19
- 1901, 1906, 1922, 1923, 1947, 1964, 1966, 1973, 1976, 1977,
- 1979, 1980, 1982, 1983, 1984, 1986, 1988, 1990, 2020
- Чэмпіянат Ангельшчыны (другі дывізіён): 4
- 1894, 1896, 1905, 1962
- Кубак Ангельшчыны: 8
- 1965, 1974, 1986, 1989, 1992, 2001, 2006, 2022
- Супэркубак Ангельшчыны: 15
- 1964, 1965, 1966, 1974, 1976, 1977, 1979, 1980, 1982, 1986,
- 1988, 1989, 1990, 2001, 2006
- Кубак ангельскай лігі: 10¹
- 1981, 1982, 1983, 1984, 1995, 2001, 2003, 2012, 2022, 2024
- Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў / Ліга чэмпіёнаў УЭФА: 6¹
- 1977, 1978, 1981, 1984, 2005, 2019
- Кубак УЭФА: 3¹
- 1973, 1976, 2001
- Супэркубак УЭФА: 4
- 1977, 2001, 2005, 2019
- Ланкашырская ліга: 1
- 1893
- Моладзевы Кубак Ангельшчыны: 3
- 1996, 2006, 2007
¹ Больш, чым любы іншы ангельскі клюб
Клюбная статыстыка
- Першы свой афіцыйны матч «Лівэрпул» правёў у Ланкашырскай лізе супраць клюбу «Гаер Ўолтан». «Лівэрпул» перамог 8:0. У іхнім складзе не было ніводнага ангельскага гульца, у асноўным гулялі шатляндцы.
- Дэбют у Кубку Ангельшчыны: верасень 1892 году 4:0 супраць «Нантвучу».
- Дэбют у ангельскай лізе: 2 верасьня 1893 году 2:0 супраць «Мідлзбра» (другая ангельская ліга).
- Першы трафэй: у сэзоне 1893/94 «Лівэрпул» стаў чэмпіёнам другой лігі.
- 5 верасьня 1896 году «Лівэрпул» сустракаўся з «Блэкбэрн Ровэрз». «Ровэрз» перамаглі 1:0, але шэсьць галоў падчас матчу былі адмененыя.
- У сьнежні 1909 году «Ньюкасл» выйграваў на «Энфілдзе» зь лікам 2:5, але «Лівэрпул» здолеў вырваць перамогу 6:5.
- У 1910 годзе «Лівэрпул» выйграў свой першы матч на стадыёне «Олд Трафард», абгуляўшы «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 4:3.
- Рэкорд па колькасьці хет-трыкаў прыналежыць Гордану Годжсану, які за пэрыяд паміж 11 верасьня 1926 і 2 лютага 1935 гады зрабіў 17 хет-трыкаў.
- Найбуйнейшая параза: 0:8 ад «Гадэрсьфілд Таўн» у 1935 годзе і 1:9 ад «Бірмінггэм Сіці» 11 сьнежня 1954 году ў другой футбольнай лізе.
- Тры запар хет-трыкі: Джэк Балмэр 1946/47 (больш хет-трыкаў ён не рабіў).
- Роджэр Гант забіў больш за ўсё галоў за адзін сэзон — у сэзоне 1961/62 ён адзначыўся 41 раз.
- Першы эўрапейскі матч: 17 жніўня 1964 году ў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў «Лівэрпул» выйграў ісьляндзкі «Рэйк’явік» зь лікам 5:0.
- У сэзоне 1965/66 «Лівэрпул» выйграў чэмпіянат Ангельшчыны, выкарыстаўшы толькі 14 гульцоў за ўвесь сэзон.
- Найбуйнейшая перамога: 11:0 супраць «Стрэмсгадсэта» 17 верасьня 1974 году. Дзевяць зь дзесяці палявых гульцоў адзначыліся забітымі галамі.
- Яну Рашу прыналежыць рэкорд «Лівэрпулу» па забітых галах ва ўсіх турнірах за адзін сэзон — у сэзоне 1983/84 ён забіў 47 галоў.
- Найбуйнейшая перамога ў чэмпіянаце: 9:0 супраць «Крыстал Пэлас» 12 верасьня 1989.
- Чатыры гульца забівалі 5 галоў у адным матчы:
- Эндзі Макгайган, 1901/02
- Джон Эванз, 1954/55
- Ян Раш, 1983/84
- Робі Фаўлер, 1993/94
- Самы хуткі хет-трык: Робі Фаўлеру ў матчы супраць «Арсэналу» ў сэзоне 1994/95 спатрэбілася ўсяго 4 хвіліны і 32 сэкунды, каб забіць 3 галы
- Самы далёкі гол «Лівэрпуля» забіў Шабі Алёнса, запусьціўшы мяч у браму «Лутану» з 65 ярдаў 7 студзеня 2006 году ў матчы Кубка Ангельшчыны
- «Лівэрпул» — першая каманда, якая прайшла ўсе тры раўнды кваліфікацыі, і што дайшла да плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў (2005/06)
Склад
- Актуальны на 14 лютага 2025 году
|
|
Трэнэры
|
|
|
Крыніцы
- ^ https://www.liverpoolfc.com/
- ^ Liverpool FC - Club profile (анг.). Transfermarkt. Праверана 16 сьнежня 2021 г.
- ^ Liverpool Football Club is formed (анг.). Liverpool F.C. Архіўная копія ад 12 ліпеня 2010 г.
- ^ Graham 1985. С. 14.
- ^ Timeline (анг.). The Liverpool Football Club and Athletic Grounds Limited. Праверана 16 сьнежня 2021 г.
- ^ Graham 1985. С. 20.
- ^ Liversedge, Stan (1991). «Liverpool:The Official Centenary History». Hamlyn Publishing Group. — С. 14. — ISBN 0-600-57308-7.
- ^ Kelly 1988. С. 50—51.
- ^ Kelly 1988. С. 57.
- ^ «1965/66: Stan the man for Dortmund». Union of European Football Associations.
- ^ Kelly 1999. С. 86.
- ^ Pead, Brian (1986). «Liverpool A Complete Record». Breedon Books. — С. 414. — ISBN 0-907969-15-1.
- ^ Kelly 1988. С. 157.
- ^ Kelly 1988. С. 158.
- ^ Cox, Richard; Russell, Dave; Vamplew, Wray (2002). «Encyclopedia of British football». Routledge. — С. 90. — ISBN 0-7146-5249-0.
- ^ «On This Day — 29 May 1985: Fans die in Heysel rioting». BBC.
- ^ Kelly 1988. С. 172.
- ^ «On This Day — 15 April 1989: Soccer fans crushed at Hillsborough». BBC.
- ^ Pithers, Malcolm (22.12.1993). «Hillsborough victim died 'accidentally': Coroner says withdrawal of treatment not to blame». The Independent.
- ^ «Hillsborough: Fan injured in stadium disaster dies 32 years later». BBC News.
- ^ «A hard lesson to learn». BBC.
Літаратура
- Graham, Matthew Liverpool. — Hamlyn Publishing Group, 1985. — ISBN 0-600-50254-6
- Kelly, Stephen F. You’ll Never Walk Alone. — Queen Anne Press, 1988. — ISBN 0-356-19594-5
- Kelly, Stephen F. The Boot Room Boys: Inside the Anfield Boot Room. — HarperCollins, 1999. — ISBN 0-00-218907-0
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны сайт Liverpool FC (анг.)
Лівэрпул — цяперашні склад
|
---|
1 Алісан · 2 Гомэс · 3 Энда · 4 ван Дэйк · 5 Канатэ · 7 Дыяс · 8 Собаслаі · 9 Нуньес · 10 Мак Алістэр · 11 Саляг · 14 К’еза · 17 Джонз · 18 Гакпа · 19 Эліёт · 20 Жота · 21 Цымікас · 26 Робэртсан · 38 Гравэнбэрх · 56 Яраш · 62 Келегэр · 66 Аляксандар-Арнальд · 78 Куанса · 84 Брэдлі · Трэнэр: Сьлёт |