Малыя целы Сонечнай сыстэмы
Малое цела Сонечнай сыстэмы — тэрмін, уведзены Міжнародным астранамічным зьвязам у 2006 годзе для апісаньня аб’ектаў Сонечнай сыстэмы, якія не зьяўляюцца ні плянэтамі, ні карлікавымі плянэтамі, ні іх спадарожнікамі. Усе іншыя аб’екты, якія абарочваюцца вакол Сонца, за выключэньнем спадарожнікаў, павінны быць аднесены да малых цел Сонечнай сыстэмы.
У цяперашні час у гэты сьпіс уключана большасьць астэроідаў Сонечнай сыстэмы, большасьць транснэптунавых аб’ектаў, а таксама камэты і іншыя малыя целы. У цяперашні час няма яснасьці датычна ўключэньня ў будучыні вызначэньня аб ніжняй мяжы памераў малых тэл Сонечнай сыстэмы або вызначэньне будзе тычыцца любога матэрыялу да ўзроўню мэтэароідаў.
Выключэньнямі зьяўляюцца ня толькі буйныя целы, якія маюць гідрастатычную раўнавагу, натуральныя спадарожнікі (месяцы) адрозьніваюцца ад малых цел Сонечнай сыстэмы не памерамі, а арбітамі. Натуральныя спадарожнікі круцяцца не вакол Сонца, а вакол іншых аб’ектаў Сонечнай сыстэмы, такіх як плянэты, карлікавыя плянэты, і самі малыя целы Сонечнай сыстэмы.
Некаторыя з найбуйнейшых малых цел Сонечнай сыстэмы ў далейшым могуць быць пераклясыфікаваныя ў карлікавыя плянэты, калі ў выніку далейшых дасьледаваньняў высьветліцца, што яны знаходзяцца ў стане гідрастатычнай раўнавагі.
Арбіты пераважнай большасьці малых цел Сонечнай сыстэмы разьмешчаны ў дзьвюх розных вобласьцях, званых пояс астэроідаў і пояс Койпэра. Гэтыя два паясы маюць свае ўнутраныя структуры, выкліканыя абурэньнем вялікіх плянэт (у прыватнасьці Юпітэру і Нэптуну адпаведна) і маюць дрэнна вызначаныя межы. Іншыя вобласьці Сонечнай сыстэмы таксама ўтрымліваюць малыя целы, але ў значна меншай канцэнтрацыі. Яны ўключаюць у сябе каляземныя астэроіды, кентаўры (плянэтоіды), камэты, аб’екты расьсеянага дыска.
Найменшыя макраскапічныя целы, якія маюць арбіты вакол Сонца, называюцца мэтэароіды (ёсьць яшчэ больш дробныя аб’екты, такія як міжплянэтны пыл, часьціцы сонечнага ветру і свабодныя атамы вадарода). Вызначэньне калязямнога аб’екта адносіць аб’екты да 50 м у дыямэтры ў катэгорыю мэтэароідаў. Каралеўскае астранамічнае таварыства высунула на разгляд новае вызначэньне, па якім мэтэароіды маюць дыямэтар ад 0,1 мм да 10 м. Больш дробныя часьціцы будуць адносіць да міжплянэтнага пылу, малекулаў газу і асобных атамаў.
Глядзіце таксама
- Вулканоід
- Пояс астэроідаў
- Кентаўры (плянэтоіды)
- Пояс Койпэра
- Транснэптунавы аб’ект
- Камэта
- Мэтэароіды
Вонкавыя спасылкі
Малыя целы Сонечнай сыстэмы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў