Міхаэль Баляк

Міхаэль Баляк
Міхаэль Баляк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 верасьня 1976(1976-09-26)[1][2][3][…] (47 гадоў)
Гёрліц, НДР
Рост 189 см
Вага 85 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
1983—1995 Кемніцэр
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1997
1995—1997
1997—1999
1999—2002
2002—2006
2006—2010
2010—2012
Кемніцэр-2
Кемніцэр
Кайзэрсьляўтэрн
Баер Левэркузэн
Баварыя Мюнхэн
Чэлсі
Баер Левэркузэн
18 (3)
49 (10)
46 (4)
79 (27)
107 (44)
105 (17)
35 (2)
Зборныя
1999— Нямеччына 98 (42)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Спартовыя ўзнагароды
Футбол
Чэмпіянаты сьвету
Срэбра Карэя/Японія-2002
Бронза Нямеччына-2006
Кубкі Канфэдэрацыяў
Бронза Нямеччына-2005
Міхаэль Баляк у форме мюнхэнскай «Баварыі»

Міхаэ́ль Ба́ляк (па-нямецку: Michael Ballack; нарадзіўся 26 верасьня 1976 году ў горадзе Гёрліц, былая НДР) — былы нямецкі футбаліст, паўабаронца й капітан зборнай Нямеччыны. Вядомы выступамі за клюбы «Баер», «Баварыю», «Чэлсі». Пасьля чэмпіянату сьвету 2006 году падпісаў трохгадовы кантракт зь лёнданскім «Чэлсі».

Дасягненьні

Характарыстыка

Баляк вядомы як рознабаковы гулец з выдатнай фізычнай падрыхтоўкай. Ён аднолькава добра ўдзельнічае ў нападзеньні й абароне, можа гуляць на любой пазыцыі ў цэнтры поля. Абедзьве яго нагі — працоўныя, г. зн., ён аднолькава добра праводзіць удары й левай, і правай нагой. З 2004 году зьяўляецца капітанам нямецкай зборнай. Першы самавіты клюб у кар’еры — «Кайзэрсьляўтэн». Тагачасны трэнэр «чырвоных д’яблаў» Ота Рэхагель выкарыстаў маладога футбаліста ў ролі джокера, закрываючы ім праблемныя пазыцыі ў сярэдзіне поля. У адным матчы Міхаэль мог гуляць дыспэтчара, у наступным — пераўвасабляцца ў цьвёрдага апорніка. Іншы раз і зусім ссоўваўся на фланг. А ў сэзоне 2001/2002 гадоў ужо за «Баер» забіў 17 мячоў. Атрымаўшы вялікую волю дзеяньняў, Баляк прапанаваў уласнае амплюа зоркі-шматстаночніка.

Статыстыка

Выступы за клюбы

Клюб Сэзон Ліга Кубак Кубак Лігі Эўракубкі Усяго
Гульняў Галоў Гульняў Галоў Гульняў Галоў Гульняў Галоў Гульняў Галоў
Чэлсі 06—07
Усяго
Баварыя
Мюнхэн
05—06 26 14 5 1 - - 6 1 37 16
04—05 27 13 4 3 - - 9 2 40 18
03—04 28 7 3 2 - - 8 0 39 9
02—03 26 10 5 4 - - 7 1 38 15
Усяго 107 44 17 10 30 4 153 57
Баер
Левэркузэн
01—02 29 17 4 0 - - 15 6 48 23
00—01 27 7 2 0 - - 5 1 34 8
99—00 23 3 0 0 - - 2 2 25 5
Усяго 79 27 6 0 22 9 107 36
Кайзэрсьляўтэрн 98—99 30 4 2 0 - - 5 0 37 4
97—98 16 0 2 0 - - 0 0 18 0
Усяго 46 4 4 0 5 0 55 4
Разам за кар’еру 232 75 27 10 57 13 316 98

Выступы за зборную

Каманда Год Таварыскія Афіцыйныя Усяго
Гульняў Галоў Гульняў Галоў Гульняў Галоў
Нямеччына 2006 4 2 5 0 9 2
2005 7 3 4 4 11 7
2004 10 7 3 1 13 8
2003 1 0 4 2 5 2
2002 3 1 8 5 11 6
2001 2 0 7 6 9 6
2000 5 0 4 0 9 0
1999 1 0 2 0 3 0
Усяго 31 13 33 18 70 31

Асабістае жыцьцё

Жыве ў грамадзянскім шлюбе са сваёй даўняй сяброўкай Сымонай Лямбэ, зь якой сумесна выхоўвае траіх дзяцей — Люіс (нарадзіўся 16 жніўня 2001), Эміліё (19 верасьня 2002) і Ёрдзі (17 сакавіка 2005).

Вонкавыя спасылкі

Міхаэль Баляксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэдні прагляд спасылак на крыніцы

  1. ^ а б Michael Ballack — 2010.
  2. ^ а б Michael Ballack // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  3. ^ а б Michael Ballack // filmportal.de — 2005.