Партал:Канада
Кана́да (па-ангельску: Canada, па-француску: Canada) — краіна Паўночнай Амэрыкі, займае другое месца ў сьвеце (пасьля Расеі) па плошчы тэрыторыі. Адзінай незалежнай краінай-суседам зьяўляюцца Злучаныя Штаты Амэрыкі. Акрамя ЗША, Канада таксама мяжуе з Сэн-П’ер і Мікелёнам, які ўваходзіць у склад Францыі, ды з Грэнляндыяй, тэрыторыя якой належыць Даніі. - Канада зьяўляецца чальцом «Вялікай васьмёркі», «Вялікай дваццаткі», NATO, АЦЭС, СГА, Садружнасьці нацыяў, Франкафоніі, Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў і ААН...:::::::::::::чытаць далей
Мовы Кана́ды — сукупнасьць моваў, на якіх размаўляюць жыхары Канады. Гэтая сукупнасьць улучае ў сябе вялікую колькасьць моваў карэннага насельніцтва, моваў мігрантаў, гібрыдных гаворак і ўзьніклых у краіне дыялектаў. Паводле перапісу 2011 г., ангельская і француская мовы зьяўляюцца роднымі для 56,9% і 21,3% канадцаў адпаведна. Той жа перапіс паказвае даволі змрочную карціну выжываньня францускае мовы як другое мовы ў краіне. Больш за 85% канадцаў валодаюць ангельскай мовай, толькі 30,1% маюць практычныя веды па францускай мове. Збольшага гэта абумоўлена вывучэньнем франкамоўнымі канадцамі ангельскае мовы, а таксама таму, што большая частка імігрантаў у якасьці вывучанай мовы аддаюць перавагу менавіта ангельскай. Устойлівая тэндэнцыя да зьніжэньня выкарыстаньня францускае мовы прывяла да прыняцьця Афіцыйнага моўнага Акту ў 1969 г.…:::::::::::::::: чытаць далей
возера Міневанка, нацыянальны парк «Банф», Албэрта, 2004 г.
|
За гісторыю Канады утварылася дзесяць правінцый і тры тэрыторыі са сталіцай — горадам Атавай..::::::::::::::::чытаць далей
Лэстэр Боўлз Пірсан (*23 красавіка 1897 г., Таронта — †27 сьнежня 1972 г., Атава) — канадзкі прафэсар, гісторык ды дзяржаўны дзяяч. Прэм'ер-міністар Канады (1963—1968). Кар’еру пачынаў у дыпляматычнай службе, з 1941 года працаваў у МЗС Канады, з 1945 года амбасадар Канады ў ЗША, кіраўнік канадзкай дэлегацыі ў ААН (1948—1952 гг.), старшыня Генэральнай Асамблеі ААН (1952—1953 гг.). Атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру (1957 г.) за свае намаганьні па мірным ўрэгуляваньні Суэцкага крызысу. Таксама атрымаў ордэн Брытанскай Імпэрыі, а ў 1971 годзе атрымаў брытанскі ордэн Заслуг...:::::::::::::::: чытаць далей
запыты на дадатак і паляпшэньне → Накіды:Канада
глядзіце таксама → Тэматычны тыдзень «Канада»
{CAN} — для афармленьня (сьцяг і спасылка на артыкул «Канада»).
{Асоба} — устаўляецца ва ўсе артыкулы пра асобы.
{Удзельнік/Канада} — на асабістую старонку.
{Удзельнік/Гісторыя і культура Канады} — на асабістую старонку.