Паўлін (сузор’е)
Паўлін | |
Сьпіс зорак у сузор’і Паўліна | |
Лацінская назва | Pavo |
---|---|
· у родным склоне | Pavonis |
· скарот | Pav |
Простае ўзьняцьцё | 20г |
Схіленьне | −65° |
Квадрант | SQ4 |
Плошча | 378 кв. гр. (44-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 24 |
Зорак з плянэтамі | 5 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 1 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 4 |
Найярчэйшая зорка | α Pav (Пікок) (1,94m) |
Найбліжэйшая зорка | SCR 1845-6357 (12,57 сьв. г., 3,85 пк) |
Аб’екты Мэсье | 0 |
Мэтэорныя патокі | Дэльта-Паваніды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +30° і −90°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу жніўня. |
Паўлі́н або Па́ва[1] (па-лацінску: Pavo, Pav) — сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба. Гэта адно з дванаццаці сузор’яў, прапанаваных Пэтэрам Плянцыем паводле назіраньняў Кейсэра і дэ Гаўтмана. Яно зьявілася на 35-см нябесным глёбусе, створаным Плянцыем і Хондыем у Амстэрдаме ў 1597 (або 1598) годзе. Першым атлясам зорнага неба, у якім зьявіўся Паўлін, была «Uranometria» Ёгана Баера, складзеная ў 1603 годзе.
Крыніцы
- ^ Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел // Беларуская Навуковая Тэрміналёгія. У чатырох кнігах / Адказны за выпуск: Валер Булгакаў. — Выданьне другое, стэрэатыпнае. — Arche, 2010.
Літаратура
- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4
Вонкавыя спасылкі
Паўлін (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|