Петрапаўлаўск-Камчацкі
Петрапаўлаўск-Камчацкі | |||||
рас. Петропавловск-Камчатский | |||||
Выгляд гораду з боку Авачынскай бухты, далей відаць вулькан Карацкая сопка | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1740 | ||||
Горад з: | 1812 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Камчацкі край | ||||
Кіраўнік: | Konstantin Viktorovich Bryzgin[d] | ||||
Плошча: | 362,14 км² | ||||
Насельніцтва (2015) | |||||
колькасьць: | 181 015 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 499,85 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | +7 415,4152 | ||||
Паштовыя індэксы: | 6830xx | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′0″ пн. ш. 158°39′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 158.65° у. д.Каардынаты: 53°1′0″ пн. ш. 158°39′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 158.65° у. д. | ||||
Петрапаўлаўск-Камчацкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.pkgo.ru |
Петрапаўлаўск-Камчацкі (па-расейску: Петропавловск-Камчатский) — горад на Далёкім Усходзе Расеі, адміністрацыйны цэнтар Камчацкага краю. Насельніцтва на 2015 год — 181 015 чалавек. Разьмешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы паўвостраву Камчатка, на берагах Авачынскай бухты Ціхага акіяну. Непадалёк ад гораду знаходзяцца вулканы Каракская Сопка й Авачынская Сопка. Месца дысьлякацыі базы Ціхаакіянскага флёту Расеі.
Гісторыя
Упершыню расейцы дабраліся да Камчаткі і, у тым ліку, да Авачынскай бухты, у 1697 годзе — гэта былі казакі на чале з Уладзімерам Атласавым, якія заснавалі там астрог. 17 кастрычніка 1740 году сюды прычалілі два пакетботы Другой Камчацкай экспэдыцыі, якая мела месца ў 1733—1743 гадох, на чале зь Вітусам Бэрынгам і Аляксеем Чырыкавым — дата, якая лічыцца днём заснаваньня гораду. Але заснавальнікам гораду зьяўляецца штурман мічманскага рангу Іван Ялагін, які па загадзе Бэрынга прыбыў у Авачынскую бухту 10 чэрвеня 1739 году і заснаваў там расейскае пасяленьне. Назву Петрапаўлаўскі астрог атрымаў пазьней ад імёнаў караблёў-пакетботаў «Сьвяты апостал Пётар» і «Сьвяты апостал Павал».
У 1924 горад быў пераназваны ў Петрапаўлаўск-Камчацкі, каб адрозьніваць яго ад Петрапаўлаўску ў Казахстане. 1 ліпеня 2007 горад становіцца адміністрацыйным цэнтрам Камчацкага краю. 3 лістапада 2011 гораду прысвоена званьне Горад воінскай славы.
Насельніцтва
На 1 студзеня 2015 году насельніцтва Петрапаўлаўску-Камчацкага складала 181 015 чалавек — 104 месца сярод 1114 гарадоў Расеі. Найбольшая колькасьць насельніцтва ў горадзе была зафіксаваная ў 1989 годзе — 268 743 чалавек, пасьля чаго да 2010 году насельніцтва гораду пастаянна памяншалася, і толькі з 2011 зноў назіраўся невялічкі прырост (179 800 чал.), які аднак, усё яшчэ чаргуецца з памяншэньнем.
Паводле перапісу 2010 году, найбольш прадстаўнічымі нацыяльнасьцямі сярод жыхароў гораду зьяўляюцца расейцы — 142 361 чал. (79,19 %), украінцы — 6399 чел. (3,56 %), татары — 1341 чел. (0,75 %) ды беларусы — 1064 чел. (0,59 %). Пражываюць у горадзе і прадстаўнікі шэрагу іншых нацыянальнасьцяў: азэрбайджанцы, карэйцы, армяне, каракі, ітэльмэны, немцы і інш.
Славутасьці
- Камчацкі дзяржаўны аб’яднаны музэй
- Камчацкі краявы мастацкі музэй
- Музэй ласосю
- Помнік Вітусу Бэрынгу (1826)
- Магіла ангельскага мараплаўцы Чарльза Кларка (1913)
- Помнік Жану-Франсуа Ляпэрузу (1892)
Па-за горадам
- Даліна гейзэраў
- Вульканы (Казельскі, Авачынская Сопка, Карацкая Сопка)
Асобы
- Алег Ерафееў (нар. 1940) — расейскі адмірал
- Анатоль Магілёў (нар. 1955) — украінскі палітык
- Ігар Сьмірноў (нар. 1941) — прэзыдэнт Прыднястроўя ў 1992—2011 гадах
Вонкавыя спасылкі
Петрапаўлаўск-Камчацкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў