Радыюс

Радыюс акружыны

Ра́дыюс (па-лацінску: radius — літаральна прамень; сьпіца кола) — адцінак, які злучае пункт акружыны або сфэры зь ейным цэнтрам.

Радыюс складае палову дыямэтру.

Уласьцівасьці

  • Радыюс, праведзены ў пункт акружыны, пэрпэндыкулярны акружыне ў гэтым пункце.
  • Радыюс, пэрпэндыкулярны хордзе, дзеліць яе напалову.

Зьвязаныя вызначэньні

  • Цэнтральны кут у акружыне — гэта кут, утвораны двума радыюсамі.
  • Радыюс крывізны крывой — гэта радыюс акружыны, якая мае з гэтай крывой дотык другога парадку.

Этымалёгія

Слова «радыюс» упершыню сустракаецца ў 1569 року ў францускага навукоўца П’ера дэ ла Рамэ, крыху пазьней у Франсуа Віета. Робіцца агульнапрынятым толькі ў канцы XVII ст..

Абагульненьні

Радыюсам мноства , якое ляжыць у мэтрычнай прасторы з мэтрыкай , завецца велічыня . Напрыклад, радыюс n-вымернага гіпэркуба з бокам s роўны

Глядзіце таксама

  • Атамны радыюс
  • Бораўскі радыюс
  • Гравітацыйны радыюс
  • Дэбаеўскі радыюс экранаваньня
  • Іённы радыюс
  • Крышталехімічны радыюс
  • Радыюс інэрцыі
  • Радыюс-вэктар
  • Радыюс павароту
  • Радыюс паразы
  • Радыюс ратацыі