Тырва (па-эстонску: Tõrva) — места на поўдні Эстоніі, у акрузе Валгамаа, цэнтар воласьці Тырва. Насельніцтва 2829 чалавекі (2016). Тырва разьмяшчаецца ў маляўнічым месцы, сярод лясоў, пры ўтоку ракі Ыхне. Тапонім «Тырва» ўтварыўся ад слова «tõrv» (смала).