Чарнагорыю на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2008» прадстаўляў Стэфан Філіпавіч.
Выканавец
Стэфан Філіпавіч — чарнагорскі поп-сьпявак. Нарадзіўся ў чарнагорскім горадзе Тытаград (цяпер Падгорыца). Удзельнік шматлікіх музычных фэстаў.
Нацыянальны адбор
Чарнагорскі тэлеканал RTCG правёў два адборы ў рамках Montenegrosong-2008 — спачатку, 27 студзеня, шляхам тэлевізійнага фіналу з тэлегаласаваньнем быў абраны сьпявак, які прадставіць краіну на конкурсе «Эўрабачаньне-2008». Затым былі прапанаваныя некалькі варыянтаў песень. Камісія RTCG абрала зь іх песьню для Бялграду. Фінал адбору адбыўся 3 лютага, прэзэнтацыя песьні — 8 сакавіка.