Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году Аўстрыя Швайцарыя Fußball-Europameisterschaft 2008 Championnat d'Europe de football 2008 Campionato europeo di calcio 2008 Campiunadi d'Europa da ballape 2008 | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня |
Аўстрыя Швайцарыя |
Час правядзеньня | 7 чэрвеня — 29 чэрвеня |
Лік удзельнікаў | 52 |
— у фінальнай частцы | 16 |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Гішпанія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 31 |
Забіта галоў | 77 (2.48 за гульню) |
Наведвальнасьць | 1 140 902 (36 803 за матч) |
← 2004 2012 → |
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году — 13-ы чэмпіянат Эўропы па футболе, які праходзіў ў Аўстрыі ды Швайцарыі з 7 па 29 чэрвеня 2008 году ды завяршыўся перамогай зборнай Гішпаніі над Нямеччынай зь лікам 1:0 у фінале на стадыёне «Эрнст-Хапэль» у Вене. Гэта другі турнір у гісторыі эўрапейскіх першынстваў, гаспадарамі якога зьяўлялія дзьве краіны. Першым стаў чэмпіянат Эўропы 2000 году, праведзены ў Бэльгіі і Нідэрляндах. Гарады правядзеньня: Аўстрыя: Вена, Зальцбург, Інсбрук, Клягенфурт; Швайцарыя: Базэль, Бэрн, Жэнэва, Цюрых.
У турніры ўдзельнічалі 16 камандаў. Аўстрыя і Швайцарыя аўтаматычна кваліфікаваліся як краіны-арганізатары. Астатнія 14 каманд былі вызначаныя на аснове матчаў кваліфікацыйнага раўнда, які пачаўся ў жніўні 2006 году. Гішпанія, як пераможца Эўра-2008, атрымала права прыняць удзел у Кубку Канфэдэрацыяў 2009 году ў ПАР.
Гаспадары чэмпіянату
Аўстрыя і Швайцарыя як гаспадары першынства атрымалі права ўдзельнічаць у ім без кваліфікацыі. Астатнія 14 пуцёвак былі разыграныя ў адборачных спаборніцтвах, якія стартавалі 16 жніўня 2006 году і скончыліся 21 лістапада 2007 году.
Падчас выбараў гаспадара EURO-2008 галоўнымі кандыдатамі лічыліся 4 прэтэндэнты: Вугоршчына, Аўстрыя/Швайцарыя, Грэцыя/Турцыя і скандынаўская чацьвёрка (Данія, Швэцыя, Фінляндыя, Нарвэгія). У выніку галасаваньне выйгралі Аўстрыя/Швайцарыя, якім і прагназавалі перамогу.
Вугоршчына прайграла ўжо другое галасаваньне запар. У 2004 годзе яна саступіла Партугаліі, дзе арганізацыя чэмпіянату прайшла на высокім узроўні. Іншымі кандыдатамі, якія выбылі яшчэ да фінальнага галасаваньня, былі Шатляндыя/Ірляндыя, Расея і Харватыя/Босьнія і Герцагавіна.
Кваліфікацыя
Геаграфія чэмпіянату
Удзельнікі
Група A | Група B | Група C | Група D |
Вынікі
Групавы этап
Вынікі | ||||||
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Арбітар | ||
---|---|---|---|---|---|---|
7 чэрвеня 2008 | Базэль | Швайцарыя | 0:1 | Чэхія | В. Свэркаш, 71 | Рабэрта Разэцьці |
7 чэрвеня 2008 | Жэнэва | Партугалія | 2:0 | Турэччына | Пэпэ, 61, Мэйрэлеш, 90+3 | Гэрбэрт Фандэль |
8 чэрвеня 2008 | Вена | Аўстрыя | 0:1 | Харватыя | Л. Модрыч, 4 | Пітэр Вінк |
8 чэрвеня 2008 | Клягенфурт | Нямеччына | 2:0 | Польшча | Л. Падольскі, 20, 72 | Том Хэнінг Эўрэбэ |
9 чэрвеня 2008 | Цюрых | Румынія | 0:0 | Францыя | Мэхута Гансалес | |
9 чэрвеня 2008 | Бэрн | Нідэрлянды | 3:0 | Італія | Р. ван Ністэлрой, 26, Ў. Снайдэр, 31, Дж. ван Бронхарст, 79 | Пэтэр Фройдэльфэльд |
10 чэрвеня 2008 | Інсбрук | Гішпанія | 4:1 | Расея | Д. Вільля, 20, 44, 75, С. Фабрэгас, 90+1; Р. Паўлючэнка, 86 | Конрад Плаўц |
10 чэрвеня 2008 | Зальцбург | Грэцыя | 0:2 | Швэцыя | З. Ібрагімавіч, 67, П. Хансан, 72 | Масіма Бузака |
11 чэрвеня 2008 | Жэнэва | Чэхія | 1:3 | Партугалія | Л. Сьёнка, 17; Дэку, 8, К. Раналду, 63, Р. Кўарэжма, 90+1 | Кірас Васарас |
11 чэрвеня 2008 | Базэль | Швайцарыя | 1:2 | Турэччына | Х. Якін, 32; С. Шэнцюрк, 57, А. Туран, 90+2 | Любаш Міхел |
12 чэрвеня 2008 | Клягенфурт | Харватыя | 2:1 | Нямеччына | Д. Срна, 24, І. Оліч, 62; Л. Падольскі, 79 | Франк дэ Блекерэ |
12 чэрвеня 2008 | Вена | Аўстрыя | 1:1 | Польшча | І. Васьціч 90+3; Р. Герэйра 30 | Ховард Ўэб |
13 чэрвеня 2008 | Цюрых | Італія | 1:1 | Румынія | К. Пануччы, 56; А. Муту, 55 | Том Хэнінг Эўрэбэ |
13 чэрвеня 2008 | Бэрн | Нідэрлянды | 4:1 | Францыя | Д. Кюйт, 9; Р. ван Пэрсі, 59; Ц. Анры, 71; А. Робэн, 72; В. Снэйдар, 90+2 | Гэрбэрт Фандэль |
14 чэрвеня 2008 | Інсбрук | Швэцыя | 1:2 | Гішпанія | Ф. Торэс, 15; З. Ібрагімавіч, 34; Д.Вілья, 90+2 | Пітэр Вінк |
14 чэрвеня 2008 | Зальцбург | Грэцыя | 0:1 | Расея | К. Зыранаў, 33 | Рабэрта Разэцьці |
15 чэрвеня 2008 | Базэль | Швайцарыя | 2:0 | Партугалія | Х. Якін, 71, 83 | Конрад Плаўц |
15 чэрвеня 2008 | Жэнэва | Чэхія | 2:3 | Турэччына | Я. Колер, 34; Я. Плашыл, 62; А.Туран, 75; Н. Кахведжы, 87, 89 | Пэтэр Фройдэльфэльд |
16 чэрвеня 2008 | Вена | Аўстрыя | 0:1 | Нямеччына | М. Балак, 49 | Мэхута Гансалес |
16 чэрвеня 2008 | Клягенфурт | Харватыя | 1:0 | Польшча | І. Класьніч, 53 | Кірас Васарас |
17 чэрвеня 2008 | Бэрн | Нідэрлянды | 2:0 | Румынія | К. ван Хюнтэлар, 54; Р. ван Пэрсі, 87 | Масіма Бузака |
17 чэрвеня 2008 | Цюрых | Італія | 2:0 | Францыя | А. Пірла, 25; Д. Де Росі, 62 | Любаш Міхел |
18 чэрвеня 2008 | Зальцбург | Грэцыя | 1:2 | Гішпанія | А.Харыстэас, 42; Р. Дэ ла Рэд, 61; Д.Гуіса, 88 | Ховард Ўэб |
18 чэрвеня 2008 | Інсбрук | Швэцыя | 0:2 | Расея | Р. Паўлючэнка, 24; А. Аршавін, 50 | Франк дэ Блекерэ |
Вынікі групавога этапу
Група A
- Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году/Група A
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Партугалія | 3 | 2 | 0 | 1 | 5-3 | 6 |
Турэччына | 3 | 2 | 0 | 1 | 5-5 | 6 |
Чэхія | 3 | 1 | 0 | 2 | 4-6 | 3 |
Швайцарыя | 3 | 1 | 0 | 2 | 3-3 | 3 |
Група B
- Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году/Група B
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Харватыя | 3 | 3 | 0 | 0 | 4-1 | 9 |
Нямеччына | 3 | 2 | 0 | 1 | 4-2 | 6 |
Аўстрыя | 3 | 0 | 1 | 2 | 1-3 | 1 |
Польшча | 3 | 0 | 1 | 2 | 1-4 | 1 |
Група C
- Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году/Група C
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Нідэрлянды | 3 | 3 | 0 | 0 | 9-1 | 9 |
Італія | 3 | 1 | 1 | 1 | 3-4 | 4 |
Румынія | 3 | 0 | 2 | 1 | 1-3 | 2 |
Францыя | 3 | 0 | 1 | 2 | 1-6 | 1 |
Група D
- Асноўны артыкул: Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году/Група D
Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Гішпанія | 3 | 3 | 0 | 0 | 8-3 | 9 |
Расея | 3 | 2 | 0 | 1 | 4-4 | 6 |
Швэцыя | 3 | 1 | 0 | 2 | 3-4 | 3 |
Грэцыя | 3 | 0 | 0 | 3 | 1-5 | 0 |
Плэй-оф
Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | ||||||||
19 чэрвеня. Базэль | ||||||||||
Партугалія | 2 | |||||||||
25 чэрвеня. Базэль | ||||||||||
Нямеччына | 3 | |||||||||
Нямеччына | 3 | |||||||||
20 чэрвеня. Вена | ||||||||||
Турэччына | 2 | |||||||||
Харватыя | 1 (1) | |||||||||
29 чэрвеня. Вена | ||||||||||
Турэччына (па пэн.) | 1 (3) | |||||||||
Нямеччына | 0 | |||||||||
21 чэрвеня. Базэль | ||||||||||
Гішпанія | 1 | |||||||||
Нідэрлянды | 1 | |||||||||
26 чэрвеня. Вена | ||||||||||
Расея (дад. час) | 3 | |||||||||
Расея | 0 | |||||||||
22 чэрвеня. Вена | ||||||||||
Гішпанія | 3 | |||||||||
Гішпанія (па пэн.) | 0 (4) | |||||||||
Італія | 0 (2) | |||||||||
Чвэрцьфіналы
Вынікі | ||||||
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Арбітар | ||
---|---|---|---|---|---|---|
19 чэрвеня 2008 | Базэль | Партугалія | 2:3 | Нямеччына | Б. Швайнштайгэр, 22; М. Клозэ, 25; Н. Гомэш, 40; М. Балак, 61; Х. Паштыга, 87 | Пэтэр Фройдэльфэльд |
20 чэрвеня 2008 | Вена | Харватыя | 1:1 (пэн — 1:3) | Турэччына | І. Класьніч, 119; С. Сэнцюрк, 120 (пэн.- удала Срна; С. Сэнцюрк, А. Цюран, Х. Алтынтоп) | Рабэрта Разэцьці |
21 чэрвеня 2008 | Базэль | Нідэрлянды | 1:3 (дад. час) | Расея | Р. Паўлючэнка, 56; Р. ван Ністэльрой, 86; Д. Тарбінскі, 112; А. Аршавін, 116 | Любаш Міхэль |
22 чэрвеня 2008 | Вена | Гішпанія | 0:0 (пэн — 4:2) | Італія | пэн. - удала Д. Вільля; Ф. Гроса; С. Касорла; М. Сэна; М. Камаранэзі; С. Фабрэгас | Гэрбэрт Фандэль |
Паўфіналы
Вынікі | ||||||
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Арбітар | ||
---|---|---|---|---|---|---|
25 чэрвеня 2008 | Базэль | Нямеччына | 3:2 | Турэччына | У. Барал, 22; Б. Швайнштайгэр, 26; М. Клёзэ, 79; С. Сэнцюрк, 86; Ф. Лям, 90. | Масіма Бузака |
26 чэрвеня 2008 | Вена | Расея | 0:3 | Гішпанія | Хаві, 50; Д. Гуіса, 73; Д. Сільва, 82 | Франк дэ Блекерэ |
Фінал
Вынікі | ||||||
Дата | Месца | Вынік | Аўтары галоў | Арбітар | ||
---|---|---|---|---|---|---|
29 чэрвеня 2008 | Вена | Нямеччына | 0:1 | Гішпанія | Ф. Торэс, 33 | Рабэрта Разэцьці |
Бамбардзіры
5 галоў
4 галы 3 галы
|
2 галы
|
1 гол
|
1 гол (працяг)
|
1 гол (працяг)
|
Вонкавыя спасылкі
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2008 году — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)