Шыва

Статуя Шывы ў Мурудэшвары вышынёй 37,5 м

Шыва (санскрыт: शिव — «прыхільны», «міласьцівы», «дабрадзейны») — у індуізьме ўвасабленьне разбуральнай сілы сусьвету і трансфармацыі (стваральнае разбурэньне); адным з бостваў вярхоўнай трыяды (трымутры), у шэрагу з творцам Брагмам і падтрымацелем Вішну. Згодна з Шыва-пуране, зьяўляецца стваральнікам і Вішну, і Брагмы. Увасабляе адначасова разбуральны і стваральны пачаткі. Зьяўляецца адной з найстаражытнейшых існасьцей чалавецтва; захаваліся згадкі пра яго ў даарыйскай (дравідыйскай) міталёгіі. Традыцыя пакланеньня Шыву называецца шайвізм. Вядомы пад імёнамі Рудра, Шанкара, Шамбгу, Магадзеў. Таксама зьяўляецца заснавальнікам Ёгі.

Вонкавыя спасылкі

Шывасховішча мультымэдыйных матэрыялаў