18 лістапада
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
18 лістапа́да — 323-і дзень году (322-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 44 дні.
Падзеі
- 1495 — вялікі князь Аляксандар надаў Бельску (Падляшша) Магдэбурскае права
- 1626 — у Рыме Папа Урбан VIII асьвяціў Сабор Сьвятога Пятра
- 1700 — пачалася бітва пад Алькенікамі, у якой войска Сапегаў пацярпела паразу ад «рэспубліканцаў» на чале зь Вішнявецкімі і Агінскімі
- 1870 — адкрыцьцё першай афіцыйнай лініі галубінай пошты паміж Турам і Парыжам
- 1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Латвійскае Рэспублікі
- 1928 — студыя Ўолта Дыснэя выпусьціла «Steamboat Willie», першы сынхранізаваны гукавы анімацыйны фільм
- 1968 — абвешчаны заказьнік «Заазер’е»
Нараджэньні
- 1786 — Карл фон Вэбэр, нямецкі кампазытар
- 1787 — Люі-Жак Дагер, францускі мастак і вынаходнік, адзін з заснавальнікаў фатаграфіі
- 1883 — Язэп Лёсік, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч і мовазнавец
- 1902 — Міхась Машара, беларускі паэт
- 1907 — Кампай Сэгунда, кубінскі сьпявак і кампазытар
- 1931:
- Анатоль Вярцінскі, беларускі паэт, грамадзкі і палітычны дзяяч
- Генадзь Мурамцаў, беларускі скульптар
- 1952 — Эдвард Зайкоўскі, беларускі археоляг
- 1963 — Пітэр Шмайхэль, дацкі футбаліст
Сьмерці
- 1922 — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік
- 1962 — Нільс Бор, дацкі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавай мэханікі
- 1979 — Гаўрыла Верасаў, беларускі шахматыст
- 2020 — Любоў Румянцава, беларуская акторка. Заслужаны артыст БССР
Сьвяты
- Латвія — Дзень незалежнасьці