4 сьнежня

сьнежань
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
2023 год
Усе дні

4 сьне́жня — 338-ы дзень году (339-ы ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 27 дзён.

Падзеі

  • 771 — Карл Вялікі стаў адзінаўладным правіцелем Франкскага каралеўства
  • 1154 — ангельскі кардынал Нікалас Брэйксьпір абраны папам рымскім Адрыянам IV
  • 1563 — скончыўся Трыдэнцкі сабор Каталіцкай Царквы, які зь перапынкамі доўжыўся 18 гадоў
  • 1665 — пачала дзейнічаць Берасьцейская мынца
  • 1674 — францускія езуіты заснавалі Чыкага
  • 1808 — Напалеон скасаваў Інквізыцыю ў Гішпаніі
  • 1918 — прэзыдэнт ЗША Ўудра Ўілсан адплыў у Эўропу для ўдзелу ў Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гэта быў першы выпадак, калі найвышэйшая асоба Злучаных Штатаў выехала за межы краіны
  • 1939 — у складзе БССР была ўтвораная Беластоцкая вобласьць
  • 1948 — Дзяржаўны камітэт Савета міністраў СССР па ўкараненьні перадавой тэхнікі ў народную гаспадарку зарэгістраваў за нумарам 10475 вынаходніцтва І. С. Брукам і Б. І. Рамеевым лічбавай электронай вылічальнай машыны
  • 1971 — пад час канцэрту Фрэнка Запы спалена казіно ў Монтрэ, падзея ўвекавечана ў песьні гурта Deep Purple «Smoke on the Water» (Дым над вадою)
  • 1976 — Элізабэт Тэйлар у сёмы раз узяла шлюб
  • 1989 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб барацьбе зь вярбоўкаю, выкарыстаньнем, фінансаваньнем і навучаньнем наймітаў
  • 1989 — у Маскве кіраўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, ГДР, Польшчы ды СССР асудзілі ўвод іхніх войскаў у Чэхаславакію ў жніўні 1968 году
  • 1997 — у Атаве 125 краін падпісалі Канвэнцыю аб забароне ўжываньня, назапашваньня, вырабу і передачы супрацьпяхотных мін і аб іх зьнішчэньні. Сярод краін, якія адмовіліся падпісаць гэты дакумэнт, былі Кітай, Расея, ЗША

Нараджэньні

Сьмерці

  • 1131 — Амар Хаям, пэрсыдзкі і таджыцкі паэт, матэматык, філёзаф
  • 1270 — Ціба V Шампанскі, граф Шампані
  • 1334 — Іаан XXII, папа рымскі
  • 1533 — Васіль III, вялікі князь маскоўскі
  • 1642 — Кардынал Рышэльё, францускі палітык
  • 1679 — Томас Гобс, ангельскі філёзаф-матэрыяліст і матэматык
  • 1680 — Томас Бартолін, дацкі анатам, які адкрыў лімфатычную сыстэму чалавека
  • 1732 — Джон Гай, ангельскі паэт і драматург
  • 1773 — Антон Ласенка, расейскі мастак
  • 1798 — Люіджы Ґальвані, італійскі фізык і біёляг
  • 1860 — Сяргей Трубяцкой, дэкабрыст
  • 1893 — Джон Тындаль, ангельскі фізык, які растлумачыў, чаму ў неба блакітны колер
  • 1900 — Аляксандар Шэлер, расейскі пісьменьнік («Жизнь Шупова», «Господа Обносковы», «Гнилые болота»)
  • 1900 — Вільгельм Марыя Хубэртус Лейбль, нямецкі мастак-рэаліст
  • 1932 — Густаў Майрынк, аўстрыйскі пісьменьнік
  • 1933 — Штэфан Гэоргэ, нямецкі паэт-сымбаліст
  • 1935 — Шарль Рышэ, францускі імуноляг і фізыёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1913 году
  • 1942 — Вера Харужая, беларуская падпольніца, партызанка
  • 1945 — Томас Гант Морган, амэрыканскі біёляг, генэтык, прэзыдэнт Акадэміі навук ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1933 году «за адкрыцьці, якія зьвязаныя з рольлю храмасомаў у спадчынасьці»
  • 1972 — Мікалай Аладаў, беларускі кампазытар і пэдагог
  • 1976 — Томі Болін, амэрыканскі гітарыст, які зьмяніў у «Deep Purple» Рычы Блэкмара
  • 1987 — Рубэн Мамулян, амэрыканскі кінарэжысэр армянскага паходжаньня
  • 1990 — Фрыдрых Дурэнмат, швайцарскі пісьменьнік
  • 1993 — Фрэнк Заппа, амэрыканскі рок-музыка
  • 2005:
    • Францішак Бартуль, грамадзка-палітычны дзяяч беларускай эміграцыі
    • Грэг Хофман, амэрыканскі прадусар

Сьвяты