Іаан VII Палеалог
Іаан VII Палеалог | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ιωάννης Ζ' Παλαιολόγος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іаан V | ||||||
Пераемнік | Іаан V | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Асманскае валадарства | ||||||
Пераемнік | Андронік Палеалог | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1370 |
||||||
Смерць |
1408 |
||||||
Род | Палеалогі | ||||||
Бацька | Андронік IV Палеалог | ||||||
Маці | Кера Марыя Балгарская | ||||||
Жонка | Irene Gattilusio[d] | ||||||
Дзеці | Андронік V Палеалог | ||||||
Дзейнасць | урад[1] і палітыка[1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іаан VII Палеалог (грэч. Ιωάννης Ζ' Παλαιολόγος; каля 1370 — 22 верасня 1408) — візантыйскі імператар у 1390 годзе.
Біяграфія
Іаан быў сынам Андроніка IV. Пасля таго як у 1373 годзе бацька Іаана Андронік спрабаваў падняць мяцеж супраць свайго бацькі Іаана V, імператар загадаў асляпіць злачынца разам са сваім унукам. Але гэта зрабілі не цалкам, і Іаан, як і яго бацька, захаваў зрок, хоць бачыў дрэнна, касіў і часта маргаў.
У 1381 годзе Іаан атрымаў у валоданне Селімврыю. У красавіку 1390 года Іаан пры падтрымцы турэцкага султана Баязіда, захапіў сталіцу Канстанцінопаль, зрынуў дзеда і прыняў царскую ўладу над краінай. Яго кіраванне праўда, дожылася зусім нядоўга, усяго некалькі месяцаў. Малодшы брат Андроніка IV, Мануіл, рушыў на дапамогу бацьку і вымусіў бегчы ўзурпатара са сталіцы. Аднак усё ж Іаан VII фармальна захаваў тытул імператар-суправіцель Візантыі.
У 1398 годзе Іаан ізноў падняў паўстанне супраць Мануіла II. Але мабыць, прызнаўшы пагрозу турэцкага нашэсця, Палеалогі аб'ядналіся. Мануіл з'ехаў у Еўропу шукаць дапамогу супраць туркаў, а сам Іаан, застаўшыся ў Канстанцінопалі, у 1402 годзе ён быў вымушаны адбіваць турэцкую аблогу. Аднак туркі знялі аблогу і сышлі ў Азію, дзе на іх раптам напаў эмір Цімур, які ўзяў султана Баязіда ў палон. Асманская імперыя распалася на дзве часткі: На Еўрапейскай частцы кіраваў Сулейман, а ў Малой Азіі Мехмед.
Візантыйскі імператар Мануіл II вярнуўся з Еўропы ў 1403 годзе і заключыў з Сулейманам выгодны дагавор, паводле якога імперыі вяртаюцца Фесалонікі, частка тэрыторый у Македоніі і некалькі астравоў Эгейскага мора. Больш таго Візантыя была вызвалена ад васалітэту. У гэтым жа годзе Мануіл дараваў Іаану губернатарства на востраве Лемнас і таксама прызначыў яго кіраўніком Фесалонікі. У Фесалоніках Іаан кіраваў як аўтаномны кіраўнік і карыстаўся тытулам «Імператар усёй Фесаліі»[2][3].
Іаан памёр у 1408 годзе, захоўваючы таксама тытул суправіцеля імператара Візантыі, але толькі як ганаровы. У шлюбе з Ірынай Гатылузіа, дачкой генуэзскага кіраўніка Лесбаса, іх адзіны сын Андронік (часам званы Андронікам V) памёр у дзяцінстве.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Necipoglu, Nevra, «Byzantium between the Ottomans and the Latins: Politics and Society in the Late Empire.» Cambridge University Press. ISBN 978-0-511-51807-2
- ↑ Кузенков В. П. Большая Российская энциклопедия: В 30 т.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2018. Праверана 18 сакавіка 2018.
Літаратура
- Дашков С. Б. Императоры Византии. — М., 1997.
- Рыжов К. В. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия. — М., 2001.
- Necipoglu, Nevra (2009). Byzantium between the Ottomans and the Latins: Politics and Society in the Late Empire. Cambridge University Press. ISBN 978-0-511-51807-2.
- Кузенков В. П., Большая Российская энциклопедия: В 30 т.