Андронік I Камнін

Андронік I Камнін
грэч. Ανδρόνικος Α’ Κομνηνός
Візантыйскі імператар
1183 — 12 верасня 1185
Папярэднік Аляксей II Камнін
Пераемнік Ісак II Ангел

Нараджэнне 1118[1][2][…]
Смерць 12 верасня 1185(1185-09-12)[4][5][…]
Род Камніны
Бацька Ісак Севастакратар
Маці Ірына Валадараўна ці
Кацярына Грузінская
Жонка Ганна Французская[d][8]
Дзеці Аляксей Камнін[d], Іаан Камнін[d], Ірына Камніна[d], Мануіл Камнін[d] і Maria Komnene[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андронік I Камнін (грэч. Ανδρόνικος Α’ Κομνηνός; 1118 — 12 верасня 1185) — візантыйскі імператар, апошні прадстаўнік дынастыі Камнінаў на канстанцінопальскім стальцы. Продак дынастыі Вялікіх Камнінаў, уладароў Трапезунда.

За сваё бурнае жыццё, падобнае на прыгодніцкі раман, Андронік паспеў змяніць мноства абліччаў: ворага імперыі, вязня, палітычнага эмігранта, улюбёнца сталічнага насельніцтва, праціўніка «лацінян» і прыхільніка простага народа. Быў моцным і храбрым чалавекам, вельмі прыгожым і вызначаўся асцярожнасцю і хітрасцю[9]. Як пляменнік Іаана II і ўнук Аляксея I з часоў свайго бацькі меў абгрунтаваныя правы на сталец, Андронік урэшце ажыццявіў уласныя мары пра ўладу.

Пасля смерці стрыечнага брата, імператара Мануіла I, Андронік стаў рэгентам пры яго спадкаемцы Аляксеі II. Затым ён захапіў уладу, спачатку забіў удаву імператара — Марыю Антыяхійскую, а затым і іх адзінага сына[10]. На пачатку ўладарства Андронік распачаў доўгачаканыя рэформы, але ўрэшце ператварыў краіну ў царства тэрору. Унутранае бязладдзе прыцягнула нарманаў, пасля чаго жыхары Канстанцінопаля скінулі ўладара, перадалі сталец яго палітычнаму праціўніку — Ісаку II Ангелу. Той аддаў Андроніка на волю натоўпу, які забіў было імператара. З гэтага часу ў Візантыі пачаўся заняпад, які скончыўся захопам Канстанцінопаля ў 1204 годзе ўдзельнікамі чацвёртага крыжовага паходу і распадам імперыі[11].

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/24130/Andronicus-I-Comnenus
  2. а б https://www.princeton.edu/~achaney/tmve/wiki100k/docs/Andronikos_I_Komnenos.html
  3. http://europeanhistory.boisestate.edu/crusades/Byzantium/08.shtml
  4. Lundy D. R. Andronikos I Comnenos, Emperor of Constantinople // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Andronikos I. Komnenos (Andronikos) // Brockhaus Enzyklopädie
  6. http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/09503110.2013.799952
  7. http://search.academickids.com/encyclopedia/index.php/Andronicus_I
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  9. Д. Норвич. История Византии. — с. 413—414
  10. Успенский Ф. И. Глава XV: Последние Комнины. Начало реакции // История Византийской Империи. — 2005.
  11. О. Юревич. Андроник I Комнин. — с. 91

Спасылкі