Імшарніца

Імшарніца

Імшарніца шматлістая (Andromeda polifolia)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Andromeda L., 1753

Віды
  • Andromeda glaucophylla
  • Andromeda polifolia — Імшарніца шматлістая

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23464
NCBI  95629
EOL  37278
IPNI  14616-1
FW  55551

Імша́рніца, андрамеда[1] (Andromeda) — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Апісанне

Шматгадовая, вечназялёная кусцікавая расліна вышынёю 6—40 см. Сцяблы тонкія, ляжачыя, чырвона-бурыя з буравата-шэрымі галінкамі. Лісце чаргаванае, лінейна-авальнае або ланцэтападобнае, скурыстае, знізу лямцавае з завернутымі краямі. Кветкі белавата-ружовыя, з яйкападобна-гарлачыкавым зросла-пялёсткавым вяночкам і чырвонай чашачкай на паніклых кветаножках. Цвіце ў маічэрвені. Плод — 5-гнездавая шматнасенная каробачка.

Арэал

Род уключае 2 віды. Пашыраны ва ўмераным і арктычным паясах Паўночнага паўшар’я. Адзіны від на Беларусі — імшарніца шматлістая (Andromeda polifolia) расце ў забалочаных хвойных лясах, на сфагнавых балотах.

Значэнне

Лекавая, фарбавальная (дае чорную фарбу) і таніданосная расліна. Лісце мае ядавіты гліказід, небяспечны для авечак і коз.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 14. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі