Індзейскія войны
Індзейскія войны | |||
---|---|---|---|
![]() Кавалерыя ЗША пераследуе індзейцаў, каляровая літаграфія 1899 года | |||
Дата | 1622—1890 | ||
Месца | Паўночная Амерыка, Злучаныя Штаты Амерыкі і Канада | ||
Вынік | ЗША і Канада пашырылі свае межы; была створана сістэма індзейскіх рэзервацый | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
![]() |
Індзейскія войны — серыя ўзброеных канфліктаў паміж карэнным насельніцтвам Паўночнай Амерыкі і Злучанымі Штатамі Амерыкі і Канадай. Таксама гэтым тэрмінам абазначаюць войны белых пасяленцаў з індзейцамі, якія папярэднічалі ўтварэнню ЗША і Канады.
Войны, распачатыя з каланіяльных часоў, працягваліся да бойні на ручаі Вундед-Ні і «закрыцця» амерыканскага Фронціра ў 1890 годзе. Іх вынікам стала заваяванне паўночнаамерыканскіх індзейцаў і іх асіміляцыя або гвалтоўнае перасяленне ў індзейскія рэзервацыі. Па падліках Бюро перапісу насельніцтва ЗША, паміж 1775 і 1890 гадамі адбылося больш за 40 войнаў, якія забралі жыцці 45000 індзейцаў і 19000 белых. Гэтыя грубыя лічбы ўключаюць жанчын і дзяцей абапал, паколькі часта падчас гэтых войнаў адбывалася знішчэнне грамадзянскага насельніцтва[1].
Індзейскія войны складаліся з серый меншых войн, паколькі паўночнаамерыканскія індзейцы, у адрозненне ад белых пасяленцаў, ніколі не былі адным цэлым. Лакальныя канфлікты адбываліся з удзелам асобных плямёнаў, невялікіх груп плямёнаў ці меншых індзейскіх фарміраванняў. Часам ствараліся досыць буйныя фармальныя альянсы плямёнаў, такія як Канфедэрацыя іракезаў.
Уплыў на дэмаграфію індзейскага насельніцтва
Па выніках перапісу насельніцтва ў 2010 годзе 2 932 248 жыхароў ЗША вызначылі сябе як карэнныя амерыканцы (а таксама карэнныя жыхары Аляскі), што складае 0,9 % ад агульнага насельніцтва ЗША[2]. Да сённяшніх дзён гісторыкі і навукоўцы так і не прыйшлі да адназначнай высновы, колькі мільёнаў індзейцаў загінулі ахвярамі экспансіі еўрапейскіх каланізатараў і якая была папуляцыя насельніцтва Амерыкі да выяўлення яе еўрапейцамі[3][4]. Шырокія даследаванні працягваюць праводзіцца. Па прыкладных падліках насельніцтва паўночнай Амерыкі складала ад 2,1 да 18 мільёнаў чалавек[5].
На размытасць падлікаў таксама ўплывае мноства іншых фактараў, такіх, як эпідэміі, занесеныя з усходу, міжплемянныя войны, асіміляцыя, міграцыя ў Канаду ці Мексіку, зніжэнне нараджальнасці і іншыя фактары. Да другой паловы XIX стагоддзі папуляцыя карэнных жыхароў дасягнула сваёй крытычнай кропкі і складала паўмільёна чалавек. Многія навукоўцы сышліся ў меркаванні, што найбольшы фактар адыгрывала смяротнасць ад інфекцыйных хвароб, занесеных еўрапейцамі, ад якіх у індзейцаў не было імунітэту, бо яны раней ніколі не сутыкаліся з падобнымі захворваннямі[6]. Па прыкладных ацэнках падчас эпідэміі воспы, бушуючай сярод карэнных амерыканцаў, смяротнасць дасягала 80-98%[7].
Па дадзеных 1894 бюро перапісу насельніцтва ЗША, за апошнія 102 года ахвярамі індзейскіх войнаў загінулі 8500 індзейскіх воінаў і 5000 белых салдат. Пры гэтым сярод грамадзянскіх (уключаючы старых, жанчын і дзяцей) колькасць ахвяр была значна вышэйшай і дасягала 19 000 чалавек сярод белага насельніцтва і 30 000 сярод індзейскага насельніцтва. Рэальныя ж лікі могуць быць як мінімум у 2 разы вышэйшыя, асабліва на фоне таго, што перапіс імкнуўся пераменшыць колькасць ахвяр сярод індзейскага насельніцтва[8].
Ранні перыяд каланізацыі
Фактычна з самага пачатку гісторыі каланізацыі індзейцы вельмі агрэсіўна рэагавалі на ўварванні ў свае землі "белых прышэльцаў", пры гэтым само белае насельніцтва тады было малалікім і ўяўляла сабой шэраг ізаляваных паселішчаў-крэпасцяў, індзейцы ж часта самі ініцыявалі напады з мэтай выгнаць чужынцаў са сваіх земляў. А белыя нападалі на індзейцаў, каб засцерагчы сябе ад пастаянных набегаў, адначасова захопліваючы новыя зямельныя тэрыторыі, пашыраючы жыццёвую прастору. Так гэта справакавала мноства канфліктаў, найбольш вядомыя з якіх Джэймстаўская разня (1622), Пекоцкая вайна (1637), Бабровыя войны (1640—1701), Англа-Пахатанскія Войны, а XVIII стагоддзе адзначылася Тускарорскай вайной (1711—1715), Ямасійскай вайной (1715—1717), Вайной з французамі і індзейцамі (1754—1763), Паўстаннем Пантыяка (1763—1766) і мноствам іншых лакальных бітваў і канфліктаў.
Часцяком індзейскія войны былі следствам альянсаў паміж варожымі каланіяльнымі нацыямі, напрыклад ангельцамі і французамі. Напрыклад, такія канфлікты, як Вайна Дамера, Вайна каралевы Ганны, Вайна караля Георга, Вайна з французамі і індзейцамі ўяўлялі сабой канфлікты паміж рознымі каланіяльнымі нацыямі (ангельцы, французы і іспанцы) з удзелам індзейскіх плямёнаў.
Аналагічным чынам падчас Амерыканскай рэвалюцыі індзейскія плямёны маглі падтрымліваць розныя бакі канфліктаў, напрыклад племя чэрокі ў канфлікце падтрымлівала Брытанскую імперыю, здзяйсняючы набегі на сепаратыстаў, за што пасля рэвалюцыі сталі ахвярамі масавых пераследаў новай амерыканскай дзяржавы. Адначасова ўклад іншых індзейскіх плямёнаў у ўтварэнне ЗША, а менавіта анейда, тускарора і іракезаў, імкнуліся пераменшыць або зусім ігнаравалі.
Усходні Місісіпі
Пасля амерыканскай рэвалюцыі, у 1783—1812 гадах, брытанскія гандляры і ўрадавыя агенты пастаўлялі зброю для індзейцаў, якія жывуць у Злучаных Штатах, у надзеі, што калі ўспыхне чарговая вайна, індзейцы змагаліся б з непрыяцелем[9]. Яшчэ Брытанская імперыя збіралася ўтварыць «індзейскую аўтаномію», дзе сёння размяшчаюцца штаты Агаё і Вісконсін, каб спыніць там еўрапейскую экспансію, аднак з-за рэвалюцыі, дадзены план так і не быў ажыццёўлены і пад кіраўніцтвам генерала Уільяма Генры пачаўся пераслед плямёнаў, якія былі на баку брытанскай арміі і іх заваёва. Гэта прывяло да патоку індзейскіх бежанцаў, частка з якіх накіравалася на поўнач, у Канаду, а іншая частка — на поўдзень, у Мексіку. У першай палове XIX стагоддзя белае насельніцтва працягвала імкліва расці і пашыраць жыццёвую прастору, індзейскія плямёны, у імкненні захаваць свае тэрыторыі імкнуліся стрымліваць экспансію шляхам набегаў на каланістаў, што прывяло да ўзрастаючай колькасці скаргаў у федэральны ўрад. Так быў заснаваны новы "закон аб перасяленні індзейцаў 1830 года", які прапануе індзейцам альбо асімілявацца, каб як і каланісты весці сельскую гаспадарку, ці ж перамесціцца ў так званыя рэзервацыі ў абмен на продаж уласнай зямлі. Некаторыя плямёны, такія як семінолы, не жадалі падпарадкоўвацца законам, адчайна аказваючы супраціў амерыканскім войскам, у выніку плямёны альбо заганяліся ў малапрыдатныя землі, або прайгравалі, перамяшчаючыся ў рэзервацыі. Найбольшую агалоску атрымала этнічная чыстка і гвалтоўнае перасяленне індзейцаў з пяці цывілізаваных плямёнаў, якая стала вядомай, як «дарога слёз».
Заходні Місісіпі
XIX стагоддзе ў гісторыі заходняга Місісіпі таксама вядома сваімі шматлікімі канфліктамі з індзейскімі плямёнамі ў штатах Тэхас, Нью-Мексіка, Юта, Арэгон, Каліфорнія і Вашынгтон канфлікты працягваліся да 1860-х гадоў, розныя статыстычныя дадзеныя за 1850-90 гады ўвогуле паказвае ахвярамі індзейскіх войнаў упалі 21586, з якіх вайскоўцы і грамадзянскія асобы складалі 6596 (31%) і 14990 (69%) індзейцаў, аднак разлікі вяліся перш за ўсё загінуўшых салдат і ацэнкі сярод загінуўшых індзейцаў толькі прыкладныя і маглі быць заніжаныя, акрамя гэтага дадзеныя аб ацэнцы загінуўшых салдат таксама нельга лічыць поўнымі[10].
Больш за ўсё ўзброеных канфліктаў з карэннымі амерыканцамі адбылося бліжэй да межаў Мексікі, чым ва ўнутраных штатах. Толькі ў Арызоне было зафіксавана 310 бітваў паміж амерыканцамі і мясцовымі жыхарамі. Гэты штат таксама займае першае месца па колькасці ахвяр, якія складаюць не менш 4340 салдат і грамадзянскіх і ў 2 разы больш індзейцаў, пераважна Апач і Міхно. Прыкладна палова індзейскіх войн прыйшлася на штаты Арызона, Тэхас і Нью-Мексіка[11].
Гл. таксама
- Бабровыя войны
- Паўночнаамерыканскі тэатр Сямігадовай вайны
- Заходні тэатр вайны за незалежнасць ЗША
- Паўночна-заходняя індзейская вайна
- Войны Чыкамага
- Вайна за Чорныя Пагоркі
- Дэмаграфічная катастрофа індзейцаў Амерыкі
- Перасяленне індзейцаў
- Мексікана-індзейскія войны
- Паўстанне на Рэд-Рыверы
- Паўночна-Заходняе паўстанне
- Юкатанская вайна рас
- Відавочнае наканаванне
Зноскі
- ↑ Thornton, American Indian Holocaust, 48-49.
- ↑ http://www.census.gov/prod/cen2010/briefs/c2010br-02.pdf
- ↑ Snow, Dean R. (June 16, 1995). «Microchronology and Demographic Evidence Relating to the Size of Pre-Columbian North American Indian Populations». Science. 268 (5217): 1601—1604. DOI:10.1126/science.268.5217.1601.
- ↑ American Indian Population Recovery in the Twentieth Century. — 2000. — ISBN 978-0-8263-2289-0.
- ↑ American Indian holocaust and survival: a population history since 1492
- ↑ Flight, Colette (February 17, 2011). «Smallpox: Eradicating the Scourge». BBC
- ↑ Aufderheide, Arthur C.; Rodríguez-Martín, Conrado; Langsjoen, Odin (1998). The Cambridge Encyclopedia of Human Paleopathology. Cambridge University Press. p. 205. ISBN 978-0-521-55203-5
- ↑ Report on Indians taxed and Indians not taxed in the United States (except Alaska). — 1894.
- ↑ Francis M. Carroll, A Good and Wise Measure: The Search for the Canadian-American Boundary, 1783—1842 (2001) pp 23-25
- ↑ Encyclopedia of Indian wars: western battles and skirmishes, 1850–1890. — 2003. — ISBN 0-87842-468-7.
- ↑ Michno, pg. 367