Нью-Мексіка
Нью-Мексіка | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: State of New Mexico | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | O Fair New Mexico[d], Así Es Nuevo Méjico[d], Land of Enchantment[d], New Mexico -- Mi Lindo Nuevo México[d] і Under New Mexico Skies[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 6 студзеня 1912 | ||||
Кіраўнік | Мішэль Лухан-Грышэм[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Вышыня над узроўнем мора |
1 735 м | ||||
Часавы пояс | UTC-7 і Амерыка/Дэнвер[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | US-NM | ||||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нью-Мексіка (англ.: New Mexico, ісп.: Nuevo México, нав.: Yootó Hahoodzo) — штат на Паўднёвым Захадзе Злучаных Штатаў Амерыкі. З насельніцтвам больш за 2 мільёны жыхароў займае 36-е месца паводле колькасці насельніцтва, а з плошчай у 314,900 км² з'яўляецца пятым паводле плошчы і пятым паводле шчыльнасці насельніцтва сярод усіх 50-ці штатаў краіны. Адзін з Горных штатаў і адзін са штатаў Чатырох кутоў (разам з Ютай, Каларада і Арызонай). Сталіцай і культурным цэнтрам з'яўляецца Санта-Фэ, а найбуйнейшым горадам — Альбукерке. З-за свайго геаграфічнага становішча у паўночнай і ўсходняй частках штата больш халодны і альпійскі клімат, а ў паўднёвай і заходняй — больш цёплы, арыдны клімат.
Эканоміка Нью-Мексіка заснаваная на здабычы нафты і іншых карысных выкапняў, багарным земляробстве, жывёлагадоўлі, лесаапрацоўцы і рознічным гандлі. Станам на 2016 год валавы ўнутраны прадукт (ВУП) штата складае больш за $93 мільярды (37-е месца сярод штатаў), а ВУП на душу насельніцтва — $41,559 (39-е месца сярод штатаў).
Геаграфія
На поўначы Нью-Мексіка мяжуе з Каларада, мяжа праходзіць па 37-й паралелі паўночнай шыраты. На ўсходзе — з Аклахомай па мерыдыяне 103° заходняй даўгаты і Тэхасам, на поўдні — з Тэхасам і мексіканскімі штатамі Чыўаўа і Санора, на захадзе — з Арызонай па даўгаце 109° 03' заходняй даўгаты.
Ландшафт штата разнастайны — ад шырокіх пустыняў і парэзаных лававых палёў да высокіх снежных горных пікаў. Праз цэнтральную частку штата праходзяць хрыбты Скалістых гор — Сан-Хуан і Сангрэ-дэ-Крыста. На захадзе размешчана плато Каларада, на ўсходзе — Вялікія раўніны і плато Лана-Эстакада. Галоўныя рэкі штата — Рыа-Грандэ і яе прыток Пекас.
Дэмаграфія
Паселішчы
№ | Горад | Акруга | Нас. | № | Горад | Акруга | Нас. | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Альбукерке Лас-Крусес |
1 | Альбукерке | Берналіла | 559,277 | 11 | Галап | Мак-Кінлі | 22,670 | Рыа-Ранча Санта-Фэ |
2 | Лас-Крусес | Донья-Ана | 101,759 | 12 | Санлэнд-Парк | Донья-Ана | 16,544 | ||
3 | Рыа-Ранча | Сандавал / Берналіла | 96,028 | 13 | Лас-Лунас | Валенсія | 15,454 | ||
4 | Санта-Фэ | Санта-Фэ | 83,875 | 14 | Дэмінг | Луна | 14,488 | ||
5 | Розуэл | Чавес | 48,184 | 15 | Лас-Вегас | Сан-Мігель | 13,285 | ||
6 | Фармінгтан | Сан-Хуан | 41,629 | 16 | Артэзія | Эдзі | 12,232 | ||
7 | Кловіс | Кары | 39,373 | 17 | Парталес | Рузвельт | 11,989 | ||
8 | Гобс | Леа | 38,143 | 18 | Ловінгтан | Леа | 11,399 | ||
9 | Аламагорда | Атэра | 31,283 | 19 | Эспаньёла | Рыа-Арыба / Санта-Фэ | 10,138 | ||
10 | Карлсбад | Эдзі | 28,914 | 20 | Сілвер-Сіці | Грант | 9,907 |
Адміністрацыйны падзел
Тэрыторыя штата падзелена на 33 акругі (анг. county).
Судовая сістэма
Судовая сістэма штата Нью-Мексіка ўключае Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, 13 раённых судоў, адзін сталічны суд, 54 міравыя суды, адзін суд па спадчынных справах і 81 муніцыпальны суд.
Вярхоўны суд штата складаецца з пяці суддзяў і размешчаны ў Санта-Фэ. Гэта суд апошняй інстанцыі, які ажыццяўляе кантроль над усімі ніжэйшымі судамі і адвакатамі, якія маюць ліцэнзіі ў штаце. А таксама гэты суд ажыццяўляе абавязковую апеляцыйную юрысдыкцыю па крымінальных справах, якія караюцца пажыццёвым зняволеннем або смяртонай карай. Усяго ў судах штата старшынствуюць 311 суддзяў.[4]
У 2018 годзе бюджэт судовай улады складаў $6,082,200. Гэта толькі 2,63 % ад агульнага аперацыйнага бюджэту штата.[5]
Эканоміка
Паводле звестак Бюро эканамічнага аналізу, у 2003 г. ВУП штата склаў $ 57 млрд. Тут ёсць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, развіта ірыгацыя. Значная роля турызму і сферы абслугоўвання.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
- ↑ Annual Estimates of the Resident Population: April 1, 2010 to July 1, 2016(недаступная спасылка). United States Census Bureau. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2018. Праверана 10 лютага 2018.
- ↑ https://newmexico.courtrecords.org/criminal-court-records/ Архівавана 26 студзеня 2021.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2020. Праверана 11 верасня 2020.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).