Іпекакуана
Іпекакуана Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Carapichea ipecacuanha (Brot. ) L.Andersson, 2002
Сінонімы
Callicocca ipecacuanha Brot. basionym
Cephaelis acuminata H.Karst
Cephaelis ipecacuanha (Brot. ) A.Rich.
Evea ipecacuanha (Brot. ) W.Wight
Evea ipecacuanha (Brot. ) Standl.
Ipecacuanha fusca Raf.
Ipecacuanha officinalis Arruda
Ipecacuanha preta Arruda
Psychotria ipecacuanha (Brot. ) Standl.
Psychotria ipecacuanha (Brot. ) Stokes
Uragoga acuminata (H.Karst) Farw.
Uragoga granatensis Baill.
Uragoga ipecacuanha (Brot. ) Baill.
Іпекакуа́на (Carapichea ipecacuanha ), ванітоўны корань — кветкавая расліна сямейства марэнавых.
Іпекакуана. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler's Medizinal-Pflanzen», 1887
Паўхмызняк вышынёю да 60 см. Карэнішча мае пацеркападобныя патаўшчэнні. Лісце супраціўнае. Дробныя кветкі сабраныя ў паўшарападобныя галоўкі.
Пашырана ў трапічных лясах Бразіліі , Калумбіі і Цэнтральнай Амерыкі . Вырошчваюць як лекавую сыравіну.
Карэнішча мае 2—3 % алкалоідаў (эмецін, цэфаэлін і інш.). Выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальны сродак (ужываюць у выглядзе экстрактаў, настояў, сіропаў). У вялікіх дозах выклікае рвоту.
Зноскі
Літаратура
Іпекакуана // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License .
A link to the original article can be found here and attribution parties here
By using this site, you agree to the Terms of Use . Gpedia ® is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd