Абенсберг
| ||||||||||||||||||||||||||
Абенсберг (ням.: Abensberg) — горад у акрузе Кельхайм у Ніжняй Баварыі.
Размешчаны на рацэ Абенс, адным з прытокаў Дуная, на чыгуначнай лініі Інгальштат — Рэгенсбург; са старажытным замкам (былое месцазнаходжанне графаў Абенсбергаў).
Каля горада выяўлены рэшткі паселішчаў эпохі неаліту. Некаторыя гісторыкі лічылі, што Абенсберг — старажытнарымская Abusina Castra, або Abusinum, бо ў ім захаваліся сляды рымскага лагера. Самае ранняе пісьмовае згадванне аб пасяленні адносіцца да 1138 года. Атрымаў гарадскія правы каля 1400 годзе, замак быў разбураны падчас Трыццацігадовай вайны.
Пры Абенсберге Напалеон I у 1809 годзе разбіў левае крыло аўстрыйскай арміі эрцгерцага Карла пад камандаваннем эрцгерцага Людвіга і генерала Гілера.
Горад з’яўляецца цэнтрам вырошчвання спаржы і хмелю. Дзейнічаюць 3 прыватныя бровары.
У Абенсбергу нарадзіўся баварскі гісторык Ёган Георг Турмайр, які ўзяў сабе псеўданім Aventinus, у гонар якога ў горадзе ў 1861 годзе быў узведзены помнік.
Курорт з мінеральнымі ваннамі (з 1871 года). Лячэнне рэўматызму і падагры. Працуе Гарадскі музей.
Насельніцтва
|
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
- ↑ а б в Geographic Names Server — 2018.
- ↑ а б в Amtliches Ortsverzeichnis für Bayern / Hrsg.: Bayerisches Landesamt für Statistik — M: LfStat, 1991. — S. 181. — 714 с.
- ↑ а б в Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
- ↑ а б Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 — DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ GeoNames — 2005.
- ↑ Heyberger J. Topographisch-statistisches Handbuch des Königreichs Bayern nebst alphabetischem Ortslexikon. — M: 1867.
- ↑ Vollständiges Ortschaften-Verzeichniss des Königreichs Bayern — M: 1877.
- ↑ Ortschaften-Verzeichnis für den Freistaat Bayern / Hrsg.: Bayerisches Landesamt für Statistik — M: 1928.
- ↑ Amtliches Ortsverzeichnis für Bayern (1952) / пад рэд. Bavarian State Office for Statistics and Data — Мюнхен: 1952.
- ↑ Amtliches Ortsverzeichnis für Bayern (1978) / пад рэд. Bavarian State Office for Statistics and Data — Мюнхен: 1978. — 538 с.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.1975 — Federal Statistical Office, 2018.
- ↑ а б в г д е ё https://www.statistikdaten.bayern.de/genesis/online/data?operation=abruftabelleAbrufen&selectionname=12411-001
- ↑ https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnis — Federal Statistical Office. Праверана 29 лютага 2020.
- ↑ register of German municipalities (4th quarter 2022) — DESTATIS, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022 — DESTATIS, 2023. Праверана 7 кастрычніка 2023.