Абу Райхан Беруні (фільм)
Абу Райхан Беруні![]() | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Узбекфільм[d] |
Працягласць | 150 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1974 |
IMDb | ID 0299445 |
Абу Райхан Беруні (узб.: Abu Rayhon Beruniy) — двухсерыйны фільм, гістарычная біяграфічная драма 1974 года.
Сюжэт
З 973 года па 1030 год фільм распавядае пра жыццё Абу Райхана Мухамеда аль-Біруні, знакамітага вучонага-энцыклапедыста Усходу, які жыў у эпоху Сярэднявечча, міжусобных войнаў і тыраніі феадалаў, аб яго барацьбе з цемрашальствам і трагічным каханнем да рабыні Райханы.
У ролях
- Бахціёр Іхтыяраў — Сухраб выратавальнік немаўляткі Мухамеда
- ? — Мухамед (у 4 гады)
- Бахціёр Шукураў — Абу Райхан Мухамед (у 16 гадоў)
- Пулат Саідкасымаў — Абу Райхан Мухамед Аль-Біруні (дарослы)
- Разак Хамраеў — Ібн Ірак настаўнік Абу Райхана Мухамеда
- Яўген Гураў — Прокл, візантыйскі матэматык і астраном
- ? — Хаджандзі таджыкскі матэматык і астраном, настаўнік Ібн Ірака
- Усевалад Якут — Кабус зіярыдскі эмір Гургана і Табарыстана
- Тамара Шакірава — Зарын Гіс, дачка Кабуса
- Талят Рахімаў — Ібн Сіна, персідскі навуковец, філосаф і лекар
- Бімбалат Ватаеў — Махмуд Газнійскі, эмір
- Шухрат Іргашаў — Маймандзі візір Махмуда Газнійскага
- Ташхаджа Хаджаеў — Дамгані
- Дыларом Камбарава — Райхана, рабыня
- Артык Джалыеў — купец
- Гані Агзамаў — селянін
- Эргаш Карымаў — эпізод
Узнагароды
- Галоўны прыз VIII УКФ у Кішынёве, 1975[1]
- Прыз «Залаты Дэльфін», МКФ у Тэгеране, 1977[1]
- За фільмы «Абу Райхан Беруні» і «Ты не сірата» рэжысёр Шухрат Абасаў быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Узбекскай ССР імя Хамзы (1974).
Зноскі
- ↑ а б Шухрат Аббасов Узбекский Кинематограф СССР . Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2014. Праверана 24 красавіка 2015.