Агаста (англ.: Augusta[ɔˈgʌstə, əˈgʌs-]) — горад на паўночным усходзе ЗША, сталіца штата Мэн і акругі Кенэбек. Пры перапісе насельніцтва ў 2000 годзе насельніцтва было 18 560 чалавек, у 2008 годзе яно складала 18 282 чалавека. Гэта трэці горад-сталіца штата па найменшай колькасці чалавек пасля Мантпіліера і Піра. Агаста размешчана на рацэ Кенебек. У горадзе знаходзіцца «Універсітэт штата Мэн у Агасце».
Ога́ста // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 350. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.