Агрэставы пядзенік (Abraxas grossulariata) — від матылькоў сямейства пядзенікаў.
Апісанне
Белы матылёк з чорнымі і жоўтымі плямамі, з акругленымі крыламі, у размаху каля 4 см. Лётае ў ліпені-жніўні.
Вусень шараватага колеру з чорнай галавой. Пры перамяшчэнні падцягвае канец цела да галавы.
Зімуе пад расліннымі рэшткамі. Восенню і вясной шкоднік на агрэсце, парэчках, ляшчыне і іншых ягадных і пладовых дрэвах і кустах, жывіцца лісцем. Кукалка чорная з жоўтымі плямамі, у маі паміж лісцем.
Меры супраць агрэставага пядзеніка могуць складацца ў збіранні вусеняў, лёгка прыкметных па сваёй яркай афарбоўцы, і ў апырскванні кустоў растворам мыш'яку, парыжскай зеляніны і т. п.
Літаратура
Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.