Азоўскае мора
Азо́ўскае мо́ра (укр.: Азовське море, стар.-грэч.: Μαιῶτις λίμνη, лац.: Palus Maeotis, крымскатат.: Azaq deñizi, адыг.: Хы МыутІэ) — унутрымацерыковае мора Міжземнаморскага басейну. Амывае берагі Украіны і Расіі.
Асноўныя парты і ВМБ: Марыупаль, Бярдзянск (усе — Украіна), Таганрог, Ейск (усе — Расія).
Размешчана на паўднёвай ускраіне Рускай раўніны знаходзіцца ў межах нашай краіны паміж паралелямі 47°17 і 45°16 пн. ш. і мерыдыянамі 33°36 і 39°21 у. д. і амаль з усіх бакоў акружана сушай. На поўдні вузкі і мелкі Керчанскі праліў злучае яго з Чорным морам. Мяжа паміж гэтымі морамі праходзіць у Керчанскім праліве па лініі м. Такіль — м. Панагія. Глыбока ўрэзанае ў сушу Азоўскае мора адносіцца да тыпу ўнутраных мораў, але гэта не замкнёны, а злучаны з Сусветным акіянам марскі басейн.
Яно мае параўнальна простыя абрысы, адносна аднастайныя берагі і даволі нескладаны рэльеф дна. Мора пераважна атачаюць абразійныя, змененыя морам берагі, але распаўсюджаны і акумуляцыйныя берагавыя формы. Адмелае ўзбярэжжа пераходзіць у роўнае і плоскае дно. Глыбіні павольна павялічваюцца па меры аддалення ад берагоў. Падводныя працягі кос утвараюць пясчаныя мелізны. Самыя вялікія глыбіні знаходзяцца ў цэнтральнай частцы мора.
Азоўскае мора — самае мелкае мора на Зямлі. Яго мелкаводнасць — значная геаграфічная рыса, якая ўплывае на гідралагічныя ўмовы мора, прадвызначаючы малую тэрмічную і дынамічную інерцыю вод гэтага мора. На дне Азоўскага мора часам выяўляецца дзеянне гразевых вулканаў.
Азоўскае мора — самае маленькае на нашай планеце, пра што сведчаць яго асноўныя морфаметрычныя характарыстыкі. Плошча 39,1 тыс. км², аб’ём 290 км³, сярэдняя глыбіня 7 м, максімальная 13 м. Тэмпература вады летам 25—30 °C, зімой — каля 0 °C. Замярзае з лістапада—снежня да сакавіка—красавіка. Салёнасць 2—11 ‰. Пераважаюць усходнія і паўночна-ўсходнія вятры, цячэнні няўстойлівыя, залежаць ад вятроў. Ападкі 300—520 мм за год, пераважна летам. Утварае шэраг плыткіх заліваў: Таганрогскі, Тэмрукскі, Сіваш і інш. Берагі пераважна нізкія, на поўдні — абрывістыя.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Азо́ўскае мо́ра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Су́ражскае мора, Судакскае мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 277. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Азоское море // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Азо́вское мо́ре (др. русск. Сурожское море // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 17. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Азо́вское мо́ре // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 25. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Азо́вское мо́ре // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 19. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
Спасылкі
- Вебкамеры з відам на бераг Азоўскага мора (Кірылаўка) Архівавана 16 ліпеня 2015.