Вышыня 10—150 см. Лісце чаргаванае, ярка афарбаванае. Кветкі зялёныя або пурпурова-чырвоныя. Плод — каробачка. Насенне дробнае, бліскучае.
Арэал
Адрозніваецца каля 80 відаў, пашыраных у цёплых і ўмераных абласцях зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі 8 заносных і 1 інтрадукаваны від — аксамітнік трохкаляровы (Amaranthus tricolor), радзіма — трапічная Азія. Найбольш вядомыя віды: аксамітнік сіняваты (Amaranthus blitum), народная назва зяльборнік[4], аксамітнік адкінуты (Amaranthus retroflexus), падбурачнік, аксамітнік жміндападобны (Amaranthus blitoides).
Amaranthus L. — Щирица, Амарант // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 80—81. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
Спасылкі
Щирица, амарант: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)