Аксіды жалеза

Аксіды жалеза — злучэнні жалеза з кіслародам.

Вядома чатыры найбольш распаўсюджаных аксіды жалеза:

  • FeO — аксід жалеза(II) (мінерал вюстыт);
  • Fe2O3 — аксід жалеза(III) (мінералы гематыт і магеміт у альфа — і гама- мадыфікацыях, адпаведна);
  • Fe3O4 — аксід жалеза(II,III), складаны аксід, які адначасова змяшчае іёны жалеза(II) і жалеза(III) (мінерал магнетыт).
  • Fe4O5 — аксід жалеза(II,III)[1]

Зноскі

Гл. таксама

  • Полігідрат аксіду жалеза(III) FeO(OH).
  • Аксід-хларыд жалеза FeOCl