Аляксандра Аляксандраўна Сасновіч
![]() | |
Нарадзілася |
22 сакавіка 1994[1] (30 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Рэзідэнцыя | Мінск, Беларусь |
Рост | 174 см |
Вага | 60 кг |
Вядучая рука | правая |
Удар злева | двуручны |
Трэнер(ы) | Мікалай Фідзірка |
Прызавыя грошы | US$ 4,071,120 |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 413–289[1] |
Тытулы | 11 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 30 (10 верасня 2018) |
Цяперашні рэйтынг | 32 (22 жніўня 2022) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 3-і раўнд (2018) |
Францыя | 4-ы раўнд (2022) |
Уімблдан | 4-ы раўнд (2018) |
ЗША | 3-і раўнд (2018) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 129–108[1] |
Тытулы | 7 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 142 (28 кастрычніка 2013) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Францыя | 3-і раўнд (2018) |
Уімблдан | 1-ы раўнд (2018) |
ЗША | 1/2 фіналу (2019) |
![]() | |
Апошняе абнаўленне: 1 ліпеня 2019 года |
Алякса́ндра Алякса́ндраўна Сасно́віч (нар. 22 сакавіка 1994 у Мінску) — беларуская тэнісістка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Паўфіналістка US Open-2019 у парным разрадзе разам са славачкай Вікторыяй Кужмавай. Фіналістка трох турніраў WTA у адзіночным разрадзе.
Спартыўная кар’ера
У тэнісе з дзевяці гадоў; любімае пакрыццё — хуткі хард, лепшы ўдар — бэкхэнд па лініі.
Пераможца 18 турніраў TF (11 — у адзіночным разрадзе); паўфіналістка двух юніёрскіх турніраў Вялікага шлема ў парным разрадзе (US Open-2011, Roland Garros-2012).
Выступае за жаночую нацыянальную зборную Беларусі па тэнісе. Разам са зборнай дабілася права згуляць у фінале Кубка Федэрацыі ў 2017 годзе.
2022: Трэці фінал WTA
На турніры Melbourne Summer Set 2 2022 Аляксандра Сасновіч дасягнула фіналу, але прайграла амерыканцы Амандзе Анісімавай у трох сэтах. Свой шлях на турніры яна пачала з кваліфікацыі, а ў асноўнай сетцы перамагла датчанку Клару Таўсан і амерыканку Эн Лі.
У першым раундзе Australian Open сустракалася з пераможцай кваліфікацыі Чжэн Цыньвень з Кітая. Лёс матчу рашаўся на тай-брэйку трэцага сэта, у якім Сасновіч прайграла з лікам 5-10.
У лютым на турніры ў Санкт-Пецярбургу Сасновіч паспяхова прайшла два раўнды, атрымаўшы перамогі над Магдай Лінет і Жаклін Крысціян. У чвэрцьфінале сустракалася з Алёнай Астапенка з Латвіі, з якой дагэтуль сустракалася тройчы і ні разу не перамагла[3]. Сасновіч мела шанцы на поспех, але ў чарговы раз прайграла. Матч працягваўся дзве з паловай гадзіны і скончыўся з лікам 6-7, 6-4, 3-6.
Турнір катэгорыі Premier 5 у Досе пачала з кваліфікацыі, дзе ўпэўнена перамагла румынку Ану Богдан (6-1, 6-1) і бельгійку Кірстэн Фліпкенс (6-3, 6-2). У першым раўндзе асноўнай сеткі разграміла першую ракетку Кітая Чжан Шуай з лікам 6-1, 6-1. Наступнай суперніцай стала прадстаўніца Туніса Унс Джабір. Сасновіч упэўнена выйграла першы сэт, але не здолела перамагчы дзясятую ракетку свету (6-1, 5-7, 3-6). Такім чынам, лік асабістых сустрэч паміж тэнісісткамі стаў 3-0[4].
На турніры ў Індзіян-Уэлсе Сасновіч перамагла калумбійку Асорыю Серана ў двух сэтах 6-4, 5-0 (ret.), але прайграла Петры Квітавай у другім раўндзе (7-6, 4-6, 4-6). Выдатным для Аляксандры стаў наступны турнір у Маямі, дзе яна ўпершыню ў кар’еры дасягнула 1/8 фіналу. На «пятым шлеме» беларуска паслядоўна перамагла кітаянку Ван, расіянку Касаткіну і румынку Бегу, з якой дагэтуль сустракалася тройчы і не мела перамог. Наступнай суперніцай Сасновіч стала швейцарка Бенчыч. Сустрэча скончылася з лікам 6-2, 6-3 на карысць швейцаркі, якая на гэтым турніры дайшла да паўфіналу. Дзякуючы поспехам у сакавіку Сасновіч паднялася на 51 месца ў рэйтынгу WTA.
Фіналы турніраў WTA
Адзіночны разрад: 4 (4 паразы)
|
|
Вынік | W-L | Дата | Турнір | Катэгорыя | Пакрыццё | Суперніца ў фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Параза | 0-1 | Верасень 2015 | Korea Open, Паўднёвая Карэя | International | Хард | ![]() |
3-6, 1-6 |
Параза | 0-2 | Студзень 2018 | Brisbane International, Аўстралія | Premier | Хард | ![]() |
2-6, 1-6 |
Параза | 0-3 | Студзень 2022 | Melbourne Summer Set, Аўстралія | WTA 250 | Хард | ![]() |
5-7, 6-1, 4-6 |
Параза | 0-4 | Жнівень 2022 | Tennis in Cleveland, ЗША | WTA 250 | Хард | ![]() |
1-6, 3-6 |
Зноскі
Спасылкі
- Профіль на сайце WTA
- Профіль на сайце ITF Архівавана 5 сакавіка 2017.
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі Архівавана 24 лютага 2017.