Вольга Аляксееўна Гаварцова
![]() | |
Нарадзілася |
23 жніўня 1988[1] (36 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() |
Рэзідэнцыя | Мінск, Беларусь |
Рост | 182 см |
Вага | 67 кг |
Прафесійная кар’ера | 2002–... |
Вядучая рука | правая (двухручны бэкхэнд) |
Трэнер(ы) | Уладзімір Крук |
Прызавыя грошы | 3 658 300 $[2] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 440–353[2] |
Найвышэйшы рэйтынг | 35 (23 чэрвеня 2008) |
Цяперашні рэйтынг | 137 (12 чэрвеня 2017) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/32 фіналу (2012, 2013, 2014) |
Францыя | 1/16 фіналу (2008, 2009) |
Уімблдан | 1/8 фіналу (2015) |
ЗША | 1/16 фіналу (2012) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 188–183[2] |
Найвышэйшы рэйтынг | 24 (29 жніўня 2011) |
Цяперашні рэйтынг | 531 (19 верасня 2016) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | 1/8 фіналу (2011) |
Францыя | 1/8 фіналу (2010) |
Уімблдан | 1/8 фіналу (2012) |
ЗША | 1/8 фіналу (2009) |
Кубак федэрацый | 24–9 |
![]() | |
Апошняе абнаўленне: 12 чэрвеня 2017 |
Вольга Аляксееўна Гаварцова (23 жніўня 1988, Пінск, БССР) — беларуская прафесійная тэнісістка. Нарадзілася 23 жніўня 1988 года ў Пінску. Пераможца 8 турніраў WTA ў жаночым парным разрадзе. Пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў жаночым парным разрадзе — Уімблдану 2004 года. Фіналістка юніёрскага турніру Orange Bowl 2003 года ў жаночым парным разрадзе.
Юніёрская кар’ера
Вольга Гаварцова пачала займацца тэнісам у 6 гадоў. Упершыню прыняла ўдзел у прафесійным тэнісным турніры ў 14 гадоў — турнір Міжнароднай федэрацыі тэніса ITF) у Мінску. У 2002 годзе Гаварцова здабыла перамогу на прэстыжным турніры Orange Bowl ва ўзроставай катэгорыі да 14 гадоў. У 2003 годзе ў Рамат ха-Шароне (Ізраіль) Вольга выйграла першы турнір ITF у пары з Вікторыяй Азаранкай і ўпершыню выйшла ў фінальную стадыю турніру ў адзіночным разрадзе. У 2004 годзе ў пары з Азаранкаю Гаварцова выйграла юніёрскі Уімблданскі турнір у жаночым парным разрадзе.
Дарослая кар’ера
У 2007 годзе выйграла першы тытул ITF у адзіночным разрадзе — гэта здарылася на турніры ў Мінску. Па выніках сезона Гаварцова ўвайшла ў 50 наймацнейшых тэнісістак свету па версіі WTA.
У 2008 годзе Гаварцова прабілася ў фінал турніру WTA ў Мемфісе ў адзіночным разрадзе, перайграўшы тагачасную 18-ую ракетку свету ізраільцянку Шахар Пеер, але саступіўшы ў фінале амерыканцы Ліндсей Дэвенпорт). Месяц пазней у пары з румынкаю Эдынай Галавіц Гаварцова дасягнула першага фіналу турніру WTA ў парным разрадзе — гэта здарылася на турніры ў Чарльстане, Паўднёвая Караліна, ЗША. Па дарозе да фіналу беларуска-румынская пара перайграла тагачасны наймацнейшы дуэт свету — амерыканак Кару Блэк і Лізель Хубер. На турніры WTA ў Стамбуле ў пары з амерыканкаю Джыл Крайбас Гаварцова ўзяла першы тытул у дарослай кар’еры. Дзякуючы дасягнутым вынікам у чэрвені 2008 года Вольга Гаварцова ўзнялася на 35-е месца ў рэйтынгу WTA. Пасля даволі няўдалага выступлення на Алімпіядзе ў Пекіне (у адзіночным разрадзе прайграла ў першым крузе, у парным разам з Дар’яй Куставай — у другім крузе) Гаварцова заняла месца ў 50-цы ў парным разрадзе.
У 2009 годзе Гаварцова выйшла ў фінал Кубка Крамля, дзе саступіла італьянцы Франчэсцы Ск’явонэ.
Зноскі
- ↑ Olga Govortsova // WTA website
- ↑ а б в г Player Profile // WTA website
Спасылкі
![]() |
Вольга Гаварцова на Вікісховішчы |
---|
- Профіль на сайце WTA Tour (англ.)
- Профіль на сайце ITF (англ.)
- Профіль на сайце Кубка Федэрацыі (англ.)