Аляксандр Ісакавіч Бараховіч
Аляксандр Ісакавіч Бараховіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 красавіка 1918 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 18 мая 2004 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1965) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксандр Ісакавіч Бараховіч (28 красавіка 1918, Арлоў, Кіраўская вобласць, Расія — 18 мая 2004, Магнітагорск) — спецыяліст у галіне горнай электрамеханікі. Доктар тэхнічных навук (1965), прафесар (1966).
Біяграфія
Скончыў Новачаркаскі індустрыяльны інстытут (кваліфікацыя «Горны інжынер-электрамеханік», 1941).
Працаваў у Карабашскам рудаўпраўленні Чалябінскай вобласці (з 1941, галоўны механік шахты, галоўны энергетык), камбінаце «Чкалаўзолата» МУС СССР (1946—1950, галоўны механік), Свярдлоўскім горным інстытуце (з 1950), Магнітагорскім горна-металургічным інстытуце (з 1955, загадчык кафедры горных машын і руднічнага транспарту, у 1960—1966 — кафедры горнай механікі, 1967—1968 — прарэктар па завочнаму і вячэрняму навучанню, з 1985 — прафесар кафедры «Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя»), Пензенскім політэхнічным інстытуце (1973—1975, загадчык кафедры агульнай электратэхнікі), Уральскім электрамеханічным інстытуце (1976—1984, прафесар кафедры механікі грунтоў, асноў і фундаментаў), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1971—1973, загадчык кафедры «Пад’ёмна-транспартныя машыны»).
Навуковыя інтарэсы: павышэнне эфектыўнасці і надзейнасці работы электрамеханічнага абсталявання шахт, кар’ераў, грузапад’ёмных машын на стальных лентах поршневых кампрэсараў.
Узнагароды
Званне «Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР» (1990).
Бібліяграфія
- Водоотлив глубоких шахт : автореферат диссертации … доктора технических наук / А. И. Борохович. — Магнитогорск, 1963.
- Исследование рудничных двухступенчатых центробежных спиральных насосов : автореферат диссертации … кандидата технических наук / А. И. Борохович. — Свердловск, 1953.
Зноскі
Літаратура
- Борохович Александр Исаакович // Профессорско-преподавательский состав ММИ — МГТУ — Белорусско-Российского университета (1961—2006). — Могилев, 2009. — С. 64.