1918
Падзеі
Трэцяя Устаўная грамата .
Народны Сакратарыят Беларусі. 17 чэрвеня.
Нямецкі самалёт Hannover CL.III збіты над Францыяй. 4 кастрычніка.
Прадстаўнікі саюзнікаў пры падпісанні перамір’я каля свайго вагона ў Камп’енскім лесе. 11 лістапада.
3 студзеня : У Мінску створаны Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда .
10 студзеня : Расійская дзяржава стала называцца Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай (РСФСР).
31 студзеня : Паводле дэкрэта Уладзіміра Леніна ў Народным камісарыяце па нацыянальных справах у Петраградзе створаны Беларускі нацыянальны камісарыят .
1 лютага : Пачалося Котарскае паўстанне ў Чарнагорыі.
9 лютага : Цэнтральныя дзяржавы , што супрацьстаялі Расіі ў І сусветнай вайне , выдалі бальшавікам ультыматум, патрабуючы падпісання міру на іх умовах.
14 лютага : Увядзенне ў Савецкай Расіі грыгарыянскага календара .
16 лютага : Літоўская Тарыба абвясціла Дэкларацыю незалежнасці Літвы .
19 лютага :
21 лютага :
24 лютага : Эстонія абвясціла незалежнасць.
25 лютага : Створана «Менскае беларускае прадстаўніцтва ».
3 сакавіка : Мірны дагавор Савецкай Расіі з Германіяй , Аўстра-Венгрыяй , Балгарыяй і Турцыяй падпісаны ў Брэст-Літоўску .
5 сакавіка : Перавод сталіцы Савецкай Расіі з Петраграда ў Маскву .
8 сакавіка :
9 сакавіка : Выканкам Рады Усебеларускага з’езда выдаў Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі, паводле якой абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).
15 сакавіка : Брэсцкі мір ратыфікаваны 4-м Надзвычайным Усерасійскім з’ездам Саветаў.
18 сакавіка : На пасяджэнні Рада Усебеларускага з’езда была перайменавана ў Раду БНР .
19 сакавіка : Рада БНР прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР . Абвяшчалася, што ніводзін закон не будзе мець сілы без зацвярджэння яго Радай.
23 сакавіка : Германская імперыя прызнала незалежнасць Літвы .
25 сакавіка : Абвяшчэнне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Трэцяй Устаўнай грамаце .
20 красавіка : «Менскае беларускае прадстаўніцтва » дамаглося згоды германскага камандавання на стварэнне груп беларускіх саветнікаў пры акупацыйнай адміністрацыі.
24 красавіка : Адбыўся першы танкавы бой паміж брытанскім Mark IV і нямецкім А7V танкамі.
25 красавіка : Фракцыя «Менскага беларускага прадстаўніцтва» на пасяджэнні Рады БНР ініцыявала прыняцце тэлеграмы кайзеру Вільгельму II , у якой заяўлялася, што будучыню Беларусі яны бачаць пад апекай германскай дзяржавы.
28 красавіка : Дзяржаўнай і абавязковай мовай БНР абвешчана беларуская .
7 мая : Заключаны Бухарэсцкі мірны дагавор паміж Румыніяй і Цэнтральнымі дзяржавамі , якія ўдзельнічалі ў Першай сусветнай вайне .
14 мая : Рада БНР даручыла Р. Скірмунту фарміраванне новага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі .
15 мая : Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіла герб «Пагоня » як дзяржаўны.
28 мая : Абвешчана Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка .
1 чэрвеня :
У Мінску пачаўся з’езд беларускага каталіцкага духавенства.
У Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхваліла Брэсцкі мір .
11 ліпеня :
17 ліпеня : У Маскве пачаўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі .
22 ліпеня : Cфармаваны Урад БНР на чале з І. Серадой .
5 жніўня : Пачалося леваэсэраўскае Аршанскае паўстанне .
8 жніўня : У час 1-й сусветнай вайны пачалася бітва пры Ам’ене.
11 кастрычніка : Рада БНР зацвердзіла часовую Канстытуцыю, Народны Сакратарыят перайменаваны ў Раду Народных Міністраў БНР .
17 кастрычніка : Венгрыя аб’явіла аб незалежнасці ад Аўстрыі .
19 кастрычніка : Абвешчана Заходне-Украінская Народная Рэспубліка .
1 лістапада : Рэйд на Пулу праведзены двума афіцэрамі ВМС Італіі з мэтай знішчэння караблёў аўстра-венгерскага флота.
3 лістапада : Польшча абвясціла незалежнасць ад Расіі.
11 лістапада :
12 лістапада : Аўстрыя абвешчана рэспублікай .
13 лістапада : Апублікавана пастанова УЦВК РСФСР аб сксаванні Брэсцкага міру ў сувязі з паражэннем Германіі ў Першай сусветнай вайне
15 лістапада : Закрыта Свіслацкая беларуская настаўніцкая семінарыя
18 лістапада :
Абвешчана незалежнасць Латвіі .
У Омску казакі арыштавалі членаў Часовага Усерасійскага ўраду (Дырэкторыі), уладу Вярхоўнага Правіцеля атрымаў адмірал А. Калчак .
19 лістапада : Заснаваны Віцебскі губернскі музей .
22 лістапада : Юзаф Пілсудскі абвешчаны «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы .
23 лістапада : Народны сакратарыят Беларусі дамовіўся з уладамі Літоўскай Рэспублікі аб пераходзе штаба 1-га палка БНР пад літоўскае камандаванне.
27 лістапада :
1 снежня : Узнікненне Югаславіі . Ісландыя стала суверэннай краінай, застаўшыся ва уніі з Даніяй .
3 снежня : Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню .
4 снежня : Прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан адплыў у Еўропу для удзелу ў Версальскай мірнай канферэнцыі — упершыню найвышэйшая асоба ЗША выехала за межы краіны.
6 снежня : Біскуп Зыгмунт Лазінскі разам з ксяндзом Фабіянам Абрантовічам правёў першае беларускае багаслужэнне ў Мінску .
8 снежня : На пасяджэнні ЦК КПЛіЗБ ў Вільні ўтвораны Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы.
10 снежня : Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск .
15 снежня : Распачаў працу Гродзенскі беларускі сялянскі з'езд .
18 снежня : ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы пачало выдаваць у Мінску на польскай мове газету «Młot ».
21 снежня : У складзе літоўскіх узброеных сіл створаны Першы беларускі полк (Гродна ).
22 снежня : У Мінску заснаваны Беларускі савецкі тэатр.
27 снежня : Рада БНР пераехала з Вільні ў Гродна .
Нарадзіліся
23 студзеня : Гертруда Элаян , лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1988 (пам. 21.2.1999)
26 студзеня : Філіп Хасэ Фармер , амерыканскі пісьменнік-фантаст
26 студзеня : Нікалае Чаўшэску , прэзідэнт Румыніі (пам. 25.12.1989)
5 сакавіка : Джэймс Тобін , амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (пам. 11.3.2002)
6 чэрвеня : Эдвін Крэбс , амерыканскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1992 (пам. 21.12.2009)
3 ліпеня : Рыгор Бярозкін , беларускі літаратуразнавец
14 ліпеня : Інгмар Бергман , шведскі кінарэжысёр
18 ліпеня : Нельсан Мандэла , паўднёваафрыканскі палітык
21 верасня : Фёдар Янкоўскі , беларускі мовазнавец, фалькларыст, празаік
22 кастрычніка : Алесь Бажко , беларускі пісьменнік, перакладчык
25 снежня : Зінаіда Ігнатаўна Канапелька , беларуская актрыса
Памерлі
2 лютага : Арэстэ Саламонэ , італьянскі лётчык
20 красавіка : Карл Фердынанд Браўн , фізік
5 мая : Ніко Пірасмані , грузінскі мастак-прымітывіст
19 мая : Фердынанд Ходлер , швейцарскі мастак
20 мая : Карусь Каганец , беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец (нар. 1868 )
27 чэрвеня : Жазеф Пеладан , французскі пісьменнік і акультыст
3 ліпеня : Мехмед V , султан Асманскай імперыі
18 кастрычніка : Уладзімір Стукаліч , расійска-беларускі гісторык і краязнавец
9 лістапада : Гіём Апалінер , французскі паэт
27 лістапада : Багуміл Кубішта , чэшскі мастак
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License .
A link to the original article can be found here and attribution parties here
By using this site, you agree to the Terms of Use . Gpedia ® is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd