Аліса ў Залюстроўі
Аліса ў Залюстроўі | |
---|---|
англ.: Through the Looking-Glass, and What Alice Found There | |
![]() | |
Жанр | фэнтэзі |
Аўтар | Льюіс Кэрал |
Мова арыгінала | англійская |
Дата першай публікацыі | 1871 |
Выдавецтва | Macmillan Publishers[d] |
Ілюстратар | Джон Тэніел[d] |
Папярэдні | Алісіны прыгоды ў дзівоснай краіне |
Персанажы | Аліса, Red Queen[d], White Queen[d], Red King[d], White King[d], White Knight[d], Tweedledum and Tweedledee[d], The Sheep[d], March Hare[d], The Hatter[d], Lion and the Unicorn[d], Bandersnatch[d], Jubjub bird[d], Tiger-lily[d] і Жаўтун-Баўтун[d] |
![]() |
«Аліса ў Залюстроўі», «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» (англ.: Through the Looking-Glass, and What Alice Found There) — сусветна вядомая кніга-казка англійскага пісьменніка Льюіса Кэрала, напісаная ў 1871 годзе як працяг «Алісіных прыгод у дзівоснай краіне».
Сюжэт
Дзяўчынка Аліса прайшла скрозь люстэрка і апынулася ў Залюстроўі, дзе свет уяўляе сабой вялікую шахматную дошку. Папярэдне сюжэт запісаны з выкарыстаннем элементаў шахматнай натацыі, а спіс персанажаў прадстаўлены ў якасці белых і чорных шахматных фігур. З люстранога пакоя Аліса трапляе ў люстраны сад з гаваркімі кветкамі, дзе сустракае Чорную Каралеву і становіцца Белай Пешкой. Затым яна на цягніку праязджае трэцюю клетку і апынаецца ў лесе, у якім зніклі ўсе імёны. Там у блізнят Гу-та-та і Гу-ля-ля яна даведаецца, што ўсё, што адбываецца, ёсць сном Чорнага Караля. Сустрэча з Белай Каралевай заканчваецца ў краме, дзе яна купляе яйка, якое ператварылася ў Жаўтуна-Баўтуна. Пасля гэтага Аліса апынаецца ў новым лесе, дзе становіцца сведкай паядынку Льва і Аднарога. Дзяўчынку ледзь не чаруе Чорны Рыцар, але выратоўвае Белы Рыцар. Далей яна ідзе на восьмую клетку і становіцца каралевай. У канцы яе падарожжа аказваецца сном.
Змест
- Раздзел I. Залюстэркавы дом (Looking Glass House)
- Раздзел II. Сад з гаваркімі кветкамі (The Garden of Live Flowers)
- Раздзел III. Залюстэркавая жамяра (Looking-Glass Insects)
- Раздзел IV. Гу-та-та і Гу-ля-ля (Tweedledum and Tweedledee)
- Раздзел V. Воўна і вада (Wool and Water)
- Раздзел VI. Жаўтун-Баўтун (Humpty Dumpty)
- Раздзел VII. Леў і Аднарог (The Lion and the Unicorn)
- Раздзел VIII. Гэта я сам прыдумаў («It’s my own Invention»)
- Раздзел IX. Каралева Аліса (Queen Alice)
- Раздзел X. Пераўтварэнне (Shaking)
- Раздзел XI. Абуджэнне (Waking)
- Раздзел XII. Хто каго сніў? (Which Dreamed it?)
Беларускія пераклады

- Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там Аліса / Пер. Вера Бурлак // ARCHE, 10-2009.
- На тым баку Люстра, і што там напаткала Алесю / Пер. М. Шчура і Ю. Бушлякова. — Evertype, 2016.
- Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса / Пер. Вера Бурлак. — Мн.: «Галіяфы», 2017.