Андрэй Алегавіч Касціцын
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Мянушка | АК-46 |
Нарадзіўся |
3 лютага 1985 (39 гадоў) Наваполацк, БССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 183 см |
Вага | 98 кг |
Пазіцыя | нападаючы |
Хват | леварукі ўдар[d] |
Клубная кар’ера[* 1] | |
Палімір (Наваполацк) (2000—2002) Юнацтва-Мінск (2000—2003) Віцебск (2000—2001) ЦСКА (2002—2004) Хімік (2002—2003) Гамільтан Булдогс (АХЛ) (2004—2007) Манрэаль Канадыенс (2005—2012) Нэшвіл Прэдатарз (2012) Трактар (2012—2014) Сочы (2014—2015) Тарпеда НН (2015) Сочы (2015 —) |
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэ́й Але́гавіч Касці́цын (3 лютага 1985, Наваполацк, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі хакеіст. У наш час выступае ў КХЛ за каманду «Сочы». Лепшы хакеіст Беларусі 2008 года.
Біаграфія
Выхаванец наваполацкай дзіцяча-юнацкай хакейнай школы. За нацыянальную зборную Беларусі выступае з 2002 года. Удзельнік чэмпіянатаў свету 2003, 2004 ў першым дывізіёне, 2005, 2006 2008, 2012, 2014 гадоў у складзе зборнай Беларусі.
У лютым 2012 года «Манрэаль Канадыенс» абмяняў Андрэя Касціцына ў «Нэшвіл». Кампенсацыяй за Касціцына сталі выбар у другім раўндзе драфта і ўмоўны выбар на драфце 2013 года. У 2012 годзе Андрэй вярнуўся ў Расію ў «Трактар», з якім стаў фіналістам Кубка Гагарына.
У маі 2014 года пасля паспяховага выступлення зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Остраве, дзе Андрэй быў адным з лепшых бамбардзіраў, з’явілася інфармацыя, што ён можа заключыць кантракт з клубам НХЛ[1].