Кантынентальная хакейная ліга
![]() | |
![]() | |
Заснаваны: | 15 сакавіка 2008 года |
---|---|
Краіна: |
![]() ![]() ![]() ![]() |
Рэгіён: | Еўразія |
Кіраўнік: | Аляксандр Мядзведзеў |
Колькасць каманд: | 22 |
Дзеючы пераможца: | СКА |
Найбольшая колькасць тытулаў: |
Ак Барс Казань (2) Дынама Масква (2) |
Афіцыйны сайт: | www.khl.ru |
Кантынентальная хакейная ліга, КХЛ — міжнародная хакейная ліга. Створана ў 2008 годзе на базе расійскай суперлігі (у адрозненне ад яе ліга сама праводзіць чэмпіянат, клубы не пакідаюць лігу ў залежнасці ад вынікаў чэмпіяната). На сённяшні дзень у лізе ўдзельнічаюць 22 клуба: з Расіі (19 клубаў), Беларусі, Казахстана і Кітая (па адным). Ліга праводзіць чэмпіянат КХЛ, які адначасова з’яўляецца адкрытым чэмпіянатам Расіі. Амаль усе клубы КХЛ маюць свае фарм-клубы ў Маладзёжнай хакейнай лізе.
Фармат
Чэмпіянат складаецца з дзвюх частак: рэгулярнага сезона і раўнда плэй-оф. Каманды падзелены на дзве канферэнцыі (усходняя і заходняя), якія ў сваю чаргу дзеляцца на два дывізіёны.
Пачынаецца сезон матчам за Кубак Адкрыцця паміж уладальнікамі Кубка Гагарына і Кубка Кантынента.
Падчас рэгулярнага сезону клубы праводзяць агулам 20 матчаў з усімі камандамі са свайго дывізіёну і па 2 матчы з кожнім астатнім супернікам. У табліцах канферэнцый і агульнай табліцы чэмпіянату пераможцы дывізіёнаў (у чарзе, што адпавядае колькасці набраных імі ачкоў) займаюць першыя месцы, астатнія месцы размяркоўваюцца без увагі на дывізіён. Лепшая каманда рэгулярнага сезону атрымлівае Кубак Кантынента.
Па 8 лепшых каманд з кожнай канферэнцыі выходзяць у плэй-оф, пераможца якога атрымлівае Кубак Гагарына і лічыцца чэмпіёнам КХЛ і чэмпіёнам Расіі. Унутры канферэнцый праходзяць серыі матчаў 1/4, 1/2 фіналаў і фінал канферэнцыі. Серыі гуляюцца да 4 перамог.
Кожны год таксама гуляецца матч зорак.
Клубы
Дывізіён | Каманда | Горад | Арэна | Заснаваны | у КХЛ |
---|---|---|---|---|---|
Заходняя канферэнцыя | |||||
Дывізіён Баброва | Віцязь | ![]() |
Лядовы палац «Віцязь» | 1997 | 2008 |
СКА | ![]() |
СКК «Лядовы палац» | 1946 | 2008 | |
Сочы | ![]() |
Лядовы палац «Вялікі» | 2014 | 2014 | |
Спартак | ![]() |
Лужнікі | 1946 | 2008 | |
Тарпеда | ![]() |
Нагорны палац спорта профсаюзаў | 1946 | 2008 | |
Дывізіён Тарасава | Дынама Масква | ![]() |
ВТБ Лядовы палац | 1946 | 2008 |
Дынама Мінск | ![]() |
Мінск-Арэна | 1976 | 2010 | |
Лакаматыў | ![]() |
Арэна 2000 | 1955 | 2008 | |
Северсталь | ![]() |
Лядовы палац | 1956 | 2008 | |
ЦСКА | ![]() |
ЛПС ЦСКА | 1946 | 2008 | |
Усходняя канферэнцыя | |||||
Дывізіён Харламава | Ак Барс | ![]() |
Татнефць Арэна | 1956 | 2008 |
Аўтамабіліст | ![]() |
КЗК «Уралец» | 2006 | 2009 | |
Куньлунь Рэд Стар | ![]() |
Мыцішчы-Арэна | 2016 | 2016 | |
Металург Мг | ![]() |
Арэна-Металург | 1955 | 2008 | |
Нафтахімік | ![]() |
СКК «Нафтахімік» | 1968 | 2008 | |
Трактар | ![]() |
Лядовая арэна «Трактар» | 1947 | 2008 | |
Дывізіён Чарнышова | Авангард | ![]() |
Арэна Омск | 1950 | 2008 |
Адмірал | ![]() |
Фецісаў-Арэна | 1966 | 2008 | |
Амур | ![]() |
Платынум-Арэна | 2013 | 2013 | |
Барыс | ![]() |
Барыс-Арэна | 1999 | 2008 | |
Салават Юлаеў | ![]() |
Уфа-Арэна | 1961 | 2008 | |
Сібір | ![]() |
ЛПС «Сібір» | 1962 | 2008 |
Выступленне каманд у лізе
З моманту заснавання лігі ў 2008 годзе ў чэмпіянатах КХЛ узялі ўдзел 35 каманд. 32 каманды прымалі ўдзел у плэй-оф хаця б у адным з сезонаў.
У табліцы пазначаны месцы каманд па выніках рэгулярнай часткі чэмпіянатаў КХЛ, а таксама дасягнутыя раўнды плэй-оф у кожным сезоне КХЛ (пазначана колерам). Каманды упарадкаваны з улікам найлепшых занятых месцаў па выніках іх выступу ў чэмпіянатах КХЛ.
|
|
Вынікі сезонаў
Сезон | Уладальнік Кубка Гагарына |
Лік Серыі |
Фіналіст | Уладальнік Кубка Кантынента |
Уладальнік Кубка Адкрыцця |
Уладальнік Кубка Надзеі |
---|---|---|---|---|---|---|
2008/09 | ![]() |
4:3 | ![]() |
![]() |
![]() |
не праводзіўся |
2009/10 | ![]() |
4:3 | ![]() |
![]() |
![]() |
не праводзіўся |
2010/11 | ![]() |
4:1 | ![]() |
![]() |
![]() |
не праводзіўся |
2011/12 | ![]() |
4:3 | ![]() |
![]() |
![]() |
не праводзіўся |
2012/13 | ![]() |
4:2 | ![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
2013/14 | ![]() |
4:3 | ![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
2014/15 | ![]() |
4:1 | ![]() |
![]() |
![]() |
не праводзіўся |
2015/16 | -:- | ![]() |
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кантынентальная хакейная ліга
- Континентальная хоккейная лига (руск.) (англ.)