Анры Русо
Анры Русо | |
---|---|
Henri Julien Felix Rousseau | |
| |
Дата нараджэння | 21 мая 1844 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1910 (66 гадоў) |
Месца смерці | Парыж, Францыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, дзеяч мастацтваў |
Жанр | пейзаж[2][2], жывапіс фігуры чалавека[d][2] і нацюрморт[2][2] |
Мастацкі кірунак | прымітывізм, наіўнае мастацтва, постімпрэсіянізм |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анры Жульен Фелікс Русо (фр.: Henri Julien Félix Rousseau, па мянушцы фр.: Le Douanier, «Мытнік»; 21 мая 1844 — 2 верасня 1910) — французскі жывапісец-самавук, адзін з самых вядомых прадстаўнікоў наіўнага мастацтва, або прымітывізму.
Біяграфія
Анры Русо нарадзіўся 21 мая 1844 г. у мястэчку Лаваль (дэпартамент Маен), у сям’і рабочага. Пасля службы ў арміі уладкаваўся на працу ў французскую мытню. Жывапісам стаў займацца ўжо ў сталым узросце, не маючы адпаведнай адукацыі.
У 1886 г. Русо ўпершыню паказвае свае працы шырокай публіцы, удзельнічаючы ў «Выставе незалежных». Ужо пры жыцці ў мастацкім супольнасці Францыі яго высока шанавалі за каларыстычнае багацце работ і арыгінальныя сюжэты (Русо часта малюе экзатычныя джунглі, якіх ён ніколі ў жыцці не бачыў).
Мастак памёр ад гангрэны 2 верасня 1910 года ў парыжскай бальніцы Некера, пасля таго як параніў сабе нагу.
Надмагільны барэльеф на магіле Анры Русо выканаў вялікі французскі скульптар румынскага паходжання, Канстанцін Бранкузі.
Творчасць
Працаваў пераважна ў жанры пейзажа, паказаў самабытны характар нацыянальнага ландшафту пры розным стане прыроды і святлопаветранага асяроддзя. Творы вызначаюцца ўраўнаважанасцю і манументальнасцю кампазіцыі, стрыманым каларытам, адчуваннем матэрыяльнасці свету: «Кірмаш у Нармандыі» (каля 1832), «Алея каштанаў» (1837), «Балота ў Ландах», «Дубы» (абодва каля 1852), «Від у Барбізоне» і інш. Аўтар малюнкаў і афортаў.
Галерэя
-
Карнавальны вечар, 1886
-
Від моста ў Сеўры, 1908
-
Муза, што натхняе паэта, 1909
-
Напад у джунглях, 1891
-
Цыганка ў сне, 1897
-
Заклінальніца змей, 1907
-
Партрэт-пейзаж, 1890
Зноскі
Літаратура
- Шунейка Я. Ф. Русо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
Анры Русо на Вікісховішчы |