Арнольд фон Вінклер
Арнольд фон Вінклер | ||
---|---|---|
ням.: Arnold von Winckler | ||
Дата нараджэння | 17 лютага 1856[1][2] | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 24 ліпеня 1937[1][2] (81 год) | |
Месца смерці | ||
Грамадзянства | ||
Прыналежнасць | Германская імперыя | |
Род войскаў | пяхота | |
Гады службы | 1873—1919 | |
Званне | ||
Камандаваў |
2-я гвардзейская пяхотная дывізія Рэзервовы XXXXІ корпус Рэзервовы ІV корпус 11-я армія І корпус Рэзервовы XXV корпус |
|
Бітвы/войны | ||
Узнагароды і званні |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арно́льд фон Ві́нклер (ням.: Arnold von Winckler; 17 лютага 1856 — 24 ліпеня 1945) — германскі ваенны дзеяч, генерал пяхоты, удзельнік Першай сусветнай вайны.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1856 годзе ў сям'і генерал-лейтэнанта Эвальда Фёдара фон Вінклера.
У 1912 годзе Арнольд фон Вінклер прызначаецца камандуючым 2-й гвардзейскай пяхотнай дывізіі германскай арміі. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны на чале дывізіі прымае ўдзел у баях на Заходнім фронце.
29 чэрвеня 1915 года становіцца камандзірам 41-га рэзервовага корпуса, а 11 верасня 1915 года прызначаецца камандуючым 4-га рэзервовага корпуса, які таксама называецца «Карпацкім». Удзельнічае ў баях на Усходнім фронце.
За поспехі 27 лістапада 1915 года ўзнагароджваецца ордэнам Pour le Merite. 10 жніўня 1916 года замяняе генерала Гальвіца на пасадзе камандуючага 11-й арміяй. 11-я нямецкая армія знаходзілася на Салоніцкім фронце і была змешанага складу, нямецка-балгарская. Камандуе арміяй падчас наступу саюзнікаў у верасні-снежні 1916 года. Падчас гэтых баёў разам з 1-й балгарскай арміяй, армія Вінклера ўваходзіць у групу армій Белава. Па загадзе Белава 19 лістапада Вінклер пакідае Манасцір, аднак арганізуе лінію абароны на поўнач ад горада, якую саюзнікам прарваць не ўдалося. 5 чэрвеня 1917 года заменены генералам Штэйбенам і прызначаны камандуючым 1-м армейскім корпусам.
15 чэрвеня 1917 года Вінклер атрымаў дубовыя галіны да ордэна Pour le Merite. 25 лютага 1918 года становіцца камандуючым 25-га рэзервовага корпуса, на чале якога і скончыў вайну. Памёр у 1945 годзе.
Зноскі
Літаратура
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.