Арэх[1] (Juglans) — род лістападных дрэў сямейства арэхавых.
Батанічнае апісанне
Дрэвы вышынёй да 30 м, з густой, разгалістай кронай і светла-шэрай, бурай або амаль чорнай карой. Лісце вялікае, няпарнаперыстае. Кветкі раздзельнаполыя: мужчынскія ў доўгіх звіслых каташках, жаночыя адзіночныя або па некалькі ў гронках. Плод — сухая касцянка (арэх).
На Беларусі інтрадукавана 10 відаў і форм. Найбольш вядомыя: грэцкі арэх (Juglans regia), арэх маньчжурскі (Juglans mandshurica), сэрцападобны ці Зібальда (Juglans ailantifolia), чорны (Juglans nigra), шэры (Juglans cinerea), скальны (Juglans microcarpa). Цвітуць у красавіку-чэрвені, рэгулярана пладаносяць. Добра пераносяць гарадскія ўмовы.
Значэнне
Каштоўныя пладовыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя дрэвы.